Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту праз БелАЭС


Міністэрства замежных справаў Літвы ўручыла прадстаўніку Беларусі ў Літве ноту пратэсту ў сувязі з планамі афіцыйнага Менску распачаць фізічны пуск другога энергаблоку БелАЭС, паведамляе МЗС Літвы.

У Міністэрстве замежных спраў Літвы лічаць, што ўвод у эксплуатацыю другога блока БелАЭС удвая павялічыць пагрозы ядравай бяспекі і навакольнага асяроддзя ў Літве і іншых краінах рэгіёну. Дыпламаты Вільні заклікаюць Менск устрымацца ад гэтай захады. Літва таксама патрабуе прыпыніць працу 1-га блока АЭС да выканання ўсіх сучасных патрабаванняў ядравай бяспекі. Усё гэта знайшло адлюстраванне ў ноце пратэсту, якую МЗС уручыў прадстаўніку Беларусі ў Літве.

У ноце таксама адзначаецца, што Літва будзе выкарыстоўваць усе магчымыя дыпламатычныя, палітычныя, прававыя і тэхнічныя захады для абароны дабрабыту свайго народу і інтарэсаў нацыянальнай бяспекі.

Раней Міністэрства энергетыкі Літвы пракаментавала «Белсату» інфармацыю пра электраэнергію і бяспеку БелАЭС.

«Літва не набывала і не набывае электраэнергіі з Беларусі. Беларуская АЭС уяўляе пагрозу ўсяму рэгіёну, таму Літва зрабіла ўсе неабходныя захады для выканання палажэнняў «антыастравецкага» закону».

Hавiны
Першы энергаблок БелАЭС зноў адключылі
2021.11.17 12:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў