Інтэрпол выдаліў з базы звесткі беларуса Малахоўскага, якога затрымлівалі ў Польшчы

Генеральны Сакратарыят Інтэрполу паведаміў, што дадзеныя беларуса Макарыя Малахоўскага, які знаходзіўся ў вышуку на патрабаванне беларускага боку, выдалілі з базы. Такі адказ апублікаваў у сваім Facebook Алесь Міхалевіч.

Макар Малахоўскі. Фота: Цэнтр Беларускай Салідарнасці / Centrum Białoruskiej Solidarności / Forum

Макарыя Малахоўскага затрымалі 12 верасня сёлета ў Польшчы. 13 верасня стала вядома, што Малахоўскага вызвалілі з польскай пракуратуры. Затрымалі беларуса, атрымаўшы ліст з беларускай пракуратуры. Сябры Макарыя сцвярджаюць, што распачатая супраць яго крымінальная справа палітычна матываваная. Але да гэтага часу, як паведамляе Алесь Міхалевіч, Макарый яшчэ чакае канчатковае рашэнне польскіх уладаў па працэсу экстрадыцыі. Тым не менш, Генеральны Сакратарыят Інтэрполу выдаліў дадзеныя Макарыя з базы.

У Польшчы на запыт пракуратуры з Беларусі затрымалі беларускага ўцекача.

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны