ЕЗ рыхтуе новы пакет санкцыяў, «экстрэмісцкіх» рэсурсаў паболела. Галоўнае за 23 лістапада


470 дзён працягваецца супрацьстаянне ў Беларусі грамадства і ўладаў. Востры палітычны крызіс не блізіцца да завяршэння. Пра галоўныя падзеі 23 лістапада ў аглядзе «Белсату».

Пяты гатовы, шосты ў распрацаванні

Пяты пакет санкцый па Беларусі можа быць прыняты ў канцы наступнага тыдня. Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» у Бруселі Рыкард Юзьвяк.

Паводле журналіста, у спіс трапяць каля 30 фізічных і юрыдычных асоб.

Рыкард Юзьвяк таксама адзначыў, што ўжо пачалася праца над шостым пакетам.

За мігрантаў павінныя заплаціць

Міжнародныя грамадскія арганізацыі і партыі павінны ўзяць на сябе выдаткі на ўтрыманне мігрантаў у Беларусі. Пра гэта ў эфіры «Беларусь 1» заявіў кіраўнік Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Каранік.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ТК / Белсат

Паводле яго, «гэта праблема міжнароднай супольнасці. І міжнародныя грамадскія арганізацыі, палітычныя партыі павінны браць на сябе фінансавы цяжар па ўтрыманні гэтых людзей».

«Натуральна, усё будзе палічана і выстаўлена», – заявіў гарадзенскі кіраўнік.

Hавiны
Каранік спадзяецца, што Беларусі кампенсуюць страты ад прывезеных мігрантаў
2021.11.23 08:21

Атакі на мяжы не спыняюцца

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 174 спробы пераходу мяжы з беларускага боку ў абыход пунктаў пропуску за содні. Памежнікі выдалі 66 пастаноў аб выправаджэнні з тэрыторыі краіны.

Hавiны
Яшчэ 118 мігрантаў адляцелі з Беларусі. Але атакі на Польшчу не спыняюцца
2021.11.23 10:29

Інтэрпол супраць палітычнага пераследу

Генеральны Сакратарыят Інтэрполу паведаміў, што дадзеныя беларуса Макарыя Малахоўскага, які знаходзіўся ў вышуку на патрабаванне беларускага боку, выдалілі з базы. Такі адказ апублікаваў у сваім Facebook актывіст Алесь Міхалевіч.

Hавiны
Telegram-канал і сацсеткі «Нашай Нівы» прызналі экстрэмісцкімі
2021.11.23 18:28

Падчас мірных пратэстаў збітых сілавікоў не знайшлі

Беларускія кіберпартызаны апублікавалі чарговы зліў размоваў пра падзеі жніўня 2020 года. На іх цяпер ужо было міністр унутраных справаў Юрый Караеў патрабуе тэрмінова знайсці пацярпелых падчас задушэння народных пратэстаў міліцыянтаў, каб яны далі інтэрв’ю.

Hавiны
«Пашкоджанні нязначныя». Зліў размовы Караева пра пацярпелых міліцыянтаў
2021.11.23 18:23

«Нашу Ніву» прызналі экстрэмісцкай

Суд Цэнтральнага раёну сталіцы прызнаў Telegram-канал «Нашай Нівы», яе аналагаў у сацыяльных сетках экстрэмісцкімі матэрыяламі.

У Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыя пра ўнясенне ў спіс «Нашай Нівы» пакуль не з’явілася.

Цяпер за распаўсюд інфармацыі з гэтай крыніцы (рэпост) пагражае штраф або адміністратыўны арышт.

Hавiны
«Танальнасць была нязвыкла жорсткая». Эксперты прааналізавалі інтэрв’ю Лукашэнкі «Бі-Бі-Сі»
2021.11.23 18:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў