Былому міліцыянту прысудзілі тры месяцы арышту за зліў звестак пра экс-калегаў

У Гомлі экс-міліцыянта асудзілі да трох месяцаў арышту за зліў звестак пра сваіх былых калегаў. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

30-гадовага былога міліцыянта Уладзіміра Кашко абвінавацілі ў зліве адміністратару Telegram-канала персанальных звестак 27 супрацоўнікаў міліцыі Гомельшчыны. Яго абвінавацілі паводле часткі 1 і 2 артыкула 203-1 КК («наўмысныя незаконныя збор, наданне і распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці і (ці) персанальных дадзеных іншай асобы без яе згоды, якія пацягнулі нанясенне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна»).

Гэты артыкул у Крымінальным кодэксе з’явіўся толькі 26 траўня 2021 года. Адразу пасля гэтага паводле новага артыкулу і распачалі крымінальную справу супраць гамельчука.

Лукашэнка падпісаў указы пра надзвычайнае становішча і барацьбу з тэрарызмам

У выніку ў судзе Савецкага раёну Гомля суддзя Андрэй Лагуновіч прысудзіў Уладзіміру Кашко тры месяцы арышту і 13 600 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды пацярпелым.

Таксама «Вясна» паведаміла пра прызнанне палітвязнямі яшчэ дзесяці асобаў. Да спісу, які складаюць праваабаронцы, дадаліся Ігар Грышчанкоў, Раман Смолькін, Раман Аніськоў, Дзмітрый Шчурко, Наталля Падлеўска, Уладзімір Далматовіч, Васіль Глушакоў, Сяргей Батура, Аляксей Забіран і Мікалай Ганцэль.

Цяпер афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі ў Беларусі 884 чалавекі.

Палітзняволеная актывістка Гарбунова спыніла галадоўку, якую трымала амаль два тыдні

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны