Забарона на выезд ды полк Каліноўскага. Навіны тыдня ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з «Белсатам» сочыць за галоўнымі падзеямі. Гэтым разам у малюнках – навіны пра кур, расейскіх салдат ды полк Каліноўскага.

Колькі грамадзян Расеі заехала ў Беларусь з моманту абвяшчэння Уладзімірам Пуціным частковай мабілізацыі, невядома. Але паток ахвотных «схавацца ад прызыву» ў нашай краіне не змяншаецца. Што адбываецца на беларуска-расейскай мяжы? Звесткі супярэчлівыя, і людзі кажуць рознае. Дзеіць пашпартны кантроль, але «па лясных сцежках» прайсці можна…

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Гісторыя з забаронай росту цэнаў у Беларусі пачалася з прамовы Аляксандра Лукашэнкі на эканамічнай нарадзе 6 кастрычніка. Там ён сярод іншага абураўся такім абыходам забароны на падвышэнне цэнаў: «Расчлянілі дохлую курыцу, упіхнулі ў поліэтыленавы пакет – новы тавар!». Ягонае абурэнне аформілі ў пастановы Савету міністраў і Міністэрства гандлю. Крама не можа закупіць цэлую тушку і разабраць яе самастойна, каб прадаць асобныя часткі. Калі хоча прадаваць асобна крыльцы, то мусіць закупіць асобна крыльцы ў вытворцаў. Але калі хоча прадаваць мяса на шашлык з цыбуляй, воцатам, соллю, перцам і алеем, то можа закупіць для гэтага цэлую тушку.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Дзясяткі крымінальных справаў завялі сілавікі па фактах завышэння цэнаў. Генеральная пракуратура запатрабавала ад Следчага камітэту, МУС і КДБ кантраляваць уведзены Лукашэнкам мараторый на рост коштаў і заводзіць крымінальныя справы. Беларусы ж пакуль не асабліва заўважылі, што цэны не растуць, але з трывогаю паведамляюць, што некаторыя прадукты ў крамах набыць стала складана.

Агляд
Ці адчулі беларусы палёгку ад увядзення мараторыю на рост цэнаў?
2022.10.18 17:42

Міністэрства абароны Беларусі пракаментавала інфармацыю аб эшалонах з беларускай ваеннай тэхнікай, якая вывозіцца ў Расею. Па версіі ведамства, гэта звязана з мадэрнізацыяй і перааснашчэннем Узброеных сілаў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення развіцця сістэм узбраення Узброеных сіл палкоўнік Сяргей Сахарук.

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Міністэрства абароны Беларусі 17 кастрычніка паведаміла, што Узброеныя сілы Беларусі «працягваюць выконваць задачы па ўзмацненні аховы дзяржаўнай мяжы»: супраць магчымых «правакацыяў і дыверсантаў» прыгналі БТР, узялі аўтаматы, гранатаёты, дрон.

Аддзел прымусовага выканання Першамайскага раёну сталіцы выставіў на аўкцыён лецішча 75-гадовай Ніны Багінскай. Пра гэта стала вядома пасля з’яўлення адпаведнага лоту на сайце «БелЮрЗабеспячэння».

Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксей Ганчарэнка, які ўзначальвае міжфракцыйнае аб’яднанне дэпутатаў «За дэмакратычную Беларусь», у каментары «Белсату» распавёў пра сустрэчу з ваярамі палка імя Кастуся Каліноўскага і пра тое, каго ва Украіне лічаць легітымнымі прадстаўнікамі Беларусі.

Каментар
«Ключ да вызвалення Беларусі – у аб’яднанні». Украінскі дэпутат распавёў пра легітымнасць Ціханоўскай і «каліноўцаў»
2022.10.20 19:04
Графіка: Дэ Лёс / Белсат

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў