ISW: расейскія войскі працягваюць адступаць з Херсонскай вобласці


Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) сцвярджае, што расейскія вайскоўцы працягваюць пакідаць свае пазіцыі на захадзе Херсонскай вобласці, рыхтуючыся пры гэтым да дзеянняў па стрымліванню прасоўвання ЗСУ.

ISW, спасылаючыся на звесткі Генеральнага штабу ЗСУ, адзначае, што расейцы пакінулі свае пазіцыі ў Чарівнім і Чкалаве, а з гораду Бярыслаў эвакуяваліся афіцэры і медыкі. Паводле Генштабу, частка расейскіх падраздзяленняў рыхтуюць Херсон да гарадскога бою, а іншыя вайскоўцы перапраўляюцца на пароме на левы бераг Дняпра.

Аналітыкі ISW адзначаюць, што расейцы пры гэтым рыхтуюцца да дзеянняў, якія могуць стрымаць прасоўванне ЗСУ. У прыватнасці, расейскія войскі, імаверна, плануюць разбурыць плаціну на Кахоўскай ГЭС, што прывядзе да моцнага затаплення, якое затрымае наступ Украіны.

Акрамя таго, акупацыйныя ўлады аддалі загад аб прымусовай эвакуацыі цывільнага насельніцтва з Херсону, спасылаючыся на напружаную сітуацыю на фронце. Аналітыкі мяркуюць, што Расея свядома імкнецца пазбавіць тэрыторыі, якія пакідае, часткі насельніцтва, бо ў доўгатэрміновай перспектыве гэта негатыўна адаб’ецца на сацыяльна-эканамічным патэнцыяле вызваленых раёнаў Украіны.

Hавiны
Вайна ва Украіне. Падсумоўваем асноўныя падзеі на вечар 22 кастрычніка
2022.10.22 19:34

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў