Рэдактара парталу «Виртуальный Брест» пакаралі 1,5 гадамі «хатняй хіміі»


Рэдактара «Виртуального Бреста» Андрэя Кухарчыка асудзілі за камэнтар пра дэпутата Ігара Марзалюка. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

У чацвер у Маскоўскім судзе Берасця пачаўся, а ў пятніцу ўжо завяршыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні Андрэй Кухарчыка, рэдактара сайта «Віртуальны Брэст». Працэс вёў суддзя Яўген Брэган.

Кухарчыку выставілі абвінавачванне па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»). Паводле версіі следства, у телеграм-чаце «Обсуждаем опасный Брест» пад фатаграфіяй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, Кухарчык напісаў каментар.

Калі судзіць па публічнага відэа МУС наконт гэтай справы, каментар быў наступны:

«Народ избили, а депутат: «Забыть обиды и начать с чистого листа». Вот прикорытная [..

За гэты дзяржабвінавачанне прапанавала прызначыць журналісту паўтара года «хатняй хіміі». Суддзя Брэган менавіта такое пакаранне ў выніку і прызначыў.

Hавiны
Рэдактара сайту «Виртуальный Брест» пакаралі за распаўсюд нібыта экстрэмісцкага матэрыялу
2021.08.20 14:06

Сёння, 23 кастрычніка, сайт «Виртуального Бреста» быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў