Прысуд рэдактару, словы мітрапаліта і пазіцыя Новай Зеландыі. Галоўнае за 23 кастрычніка


Belsat.eu падводзіць вынікі суботы, 23 кастрычніка.

Прысуд рэдактару

Рэдактара парталу «Виртуальный Брест» Андрэя Кухарчыка пакаралі 1,5 гадамі «хатняй хіміі» за камэнтар пра дэпутата Ігара Марзалюка. Суд распачаўся ў чацвер, а ўжо ў пятніцу суддзя Яўген Брэган агучыў вырак.

Рэдактар «Віртуальнага Берасця» Андрэй Кухарчык.
Фота: racyja.com

Кухарчыку выставілі абвінавачванне па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу («Абраза прадстаўніка ўлады»). Паводле версіі следства, у телеграм-чаце «Обсуждаем опасный Брест» пад фатаграфіяй дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ігара Марзалюка, Кухарчык напісаў каментар.

Калі судзіць па публічнага відэа МУС наконт гэтай справы, каментар быў наступны: «Народ избили, а депутат: «Забыть обиды и начать с чистого листа». Вот прикорытная [..]»

Сёння, 23 кастрычніка, сайт «Виртуального Бреста» быў заблакаваны на тэрыторыі Беларусі.

Артыкулы
Злата, ты не адна! Гісторыя легендарнага здымку 10 жніўня 2020 года
2021.10.23 19:15

Новая Зеландыя спыніла ўсе стасункі з рэжымам Лукашэнкі

Міністарка замежных справаў Новай Зеландыі Нана Махута паведаміла ў лісце кіраўніку НАУ Паўлу Латушкі, што Новая Зеландыя прыпыніла двухбаковыя палітычныя стасункі на высокім узроўні з Беларуссю, у тым ліку на ўзроўні амбасадаў дзвюх краінаў. Таксама Новая Зеландыя ўнесла ў санкцыйных спіс больш за 70 асобаў, звязаных з рэжымам, уключаючы самога Аляксандра Лукашэнку.

У лісце адзначаецца, што Новая Зеландыя не аказвае беларускай дзяржаве якой-небудзь фінансавай, гуманітарнай або тэхнічнай дапамогі.

Артыкулы
Новая Зеландыя спыніла ўсе стасункі з рэжымам Лукашэнкі
2021.10.23 17:57

Звальненні ў Добрушы

На Добрускую папяровую фабрыку 29 кастрычніка мусіць прыехаць Аляксандр Лукашэнка. За тыдзень да візіту пачаліся звальненні працаўнікоў, якіх затрымлівалі за ўдзел у мітынгах улетку і ўвосень 2020 году.

Складзены спіс з 70 «нелаяльных» працаўнікоў, якія будуць звольненыя.

«Некаторых звальняюць сем’ямі! Спачатку прапануюць напісаць заяву па ўласным жаданні. Калі хто ня згодны – забіраюць пасля змены з прахадной на трое і больш сутак у ізалятар часовага ўтрымання. І потым звальняюць, – перадае «Радыё Свабода» аповед аднаго з працаўнікоў. – Ужо аднаго з нашых паказвалі пасля затрымання па прапагандысцкіх telegram-каналах. Кіраўнікі настолькі згубілі прыстойнасць, што ў вочы кажуць: «Так, гэта рэпрэсіі і пераслед». Людзі баяцца».

Мітрапаліт Юзаф Станеўскі паабяцаў маліцца аб амністыі зняволеных

Біскуп Юзаф Станеўскі.
Фота: catholic.by

23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы з нагоды афіцыйнага ўступлення на пасаду мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі паабяцаў ахінуць сваёю малітваю просьбу Святога Пасаду аб паскарэнні працэсу амністыі для зняволеных, «каб паядналіся сем’і».

Арцыбіскуп зазначыў, што Касцёл і дзяржава – «гэта сям’я сем’яў». Паводле ягоных словаў, «мы дзякуем і сумуем па доме, дзе любоў – як хлеб штодзённы, які кожны дзень прысутнічае на стале».

«Касцёл на Беларусі следам за Папам Францішкам заклікае і абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб нашыя мары аб «сям’і як крыніцы радасці і надзеі» здзейсніліся ў нашым грамадстве. Сёння патрэбна не крытыка, а супраца ўсіх «людзей добрай волі« ў рэалізацыі гэтай мэты«, – сказаў у сваёй праграмнай гаміліі арцыбіскуп Станеўскі падчас святой Імшы.

Міліцэйскі начальнік трапіў пад следства

Аляксандр Штрапаў.
Фота: cenadm.gov.by

Пра звальненне начальніка Цэнтральнага РАУС Гомля Аляксандра Штрапаў паведаміла «Радыё Свабода».

«Ён звольнены па асабістаму жаданню, знаходзіцца пад следствам за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. А былыя калегі – міліцыянты, цяпер актыўна пішуць даносы адзін на аднаго, бо шмат хто ў аддзеле быў замешаны ў перавышэнні паўнамоцтваў», – распавяла «РС» крыніца, звязаная з праваахоўнымі органамі.

«У перыяд пратэстаў начальнік і супрацоўнікі Цэнтральнага РАУС здзекаваліся з людзей, збівалі затрыманых. Пасля гэтага яны адчулі сябе «звышчалавекамі» і пачалі сваволю – ставілі людзей на «праслухоўку», за грошы злівалі дадзеныя. Гэта называецца «парушалі рэжым сакрэтнасці». Цяпер палова аддзелу – у істэрыцы, палова піша даносы. Але Штрапаў не ў СІЗА, ён на свабодзе», – распавяла іншая крыніца.

Hавiны
Польскія памежнікі за содні спынілі амаль 500 мігрантаў, літоўскія – 76
2021.10.23 14:30

Палітвязень выйшаў на свабоду

Палітзняволены грамадзянін РФ Даніла Чамаданаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю – яго ўжо дэпартавалі ў Расею. Яму цяпер нельга ўязджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Адзначым, што 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.

Даніла – фігурант берасцейскай «справы карагодаў», распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.

Hавiны
За пікет з плакатам «Спыніце нелегальную міграцыю» менчука арыштавалі на 15 содняў
2021.10.23 11:15

Улады Расеі абвесцілі ў вышук беларуса, які выкрыў катаванні

Беларускі IT-спецыяліст Сяргей Савельеў, дзякуючы якому інфармацыя пра масавыя катаванні ў расейскіх турмах патрапіла ў шырокі доступ.
Фота: NetGulagu / Telegram

Паліцыя Расеі абвесціла ў вышук беларуса Сяргея Савельева, які перадаў відэа з катаваннямі ў расейскіх турмах праекту Gulagu.net.

На мінулым тыдні Сяргей Савельеў з’ехаў у Францыю, дзе папрасіў палітычнага прытулку.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў