Мітрапаліт Юзаф Станеўскі паабяцаў маліцца аб паскарэнні амністыі для зняволеных


23 кастрычніка падчас урачыстай святой Імшы з нагоды афіцыйнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі запэўніў у сваёй малітве аб паскарэнні амністыі для зняволеных. Пра гэта паведамляе catholic.by.

Арцыбіскуп зазначыў, што Касцёл і дзяржава – «гэта сям’я сем’яў». Паводле ягоных словаў, «мы дзякуем і сумуем па доме, дзе любоў – як хлеб штодзённы, які кожны дзень прысутнічае на стале».

Hавiны
Сустрэў з выгнання Тадэвуша Кандрусевіча. Хто такі Юзаф Станеўскі, які стаў новым беларускім мітрапалітам
2021.09.14 14:10

«Касцёл на Беларусі следам за Папам Францішкам заклікае і абяцае прыкласці ўсе намаганні, каб нашыя мары аб «сям’і як крыніцы радасці і надзеі» здзейсніліся ў нашым грамадстве. Сёння патрэбна не крытыка, а супрацоўніцтва ўсіх «людзей добрай волі« ў рэалізацыі гэтай мэты.

Таму словы падзякі скіроўваю яшчэ раз Апостальскаму нунцыю ў Беларусі арцыбіскупу Антэ Ёзічу за Ваш клопат, Эксцэленцыя, пра Касцёл і Беларусь як Сям’ю сем’яў.

І адначасова абяцаю ахінуць сваёю малітваю просьбу Святога Пасаду аб паскарэнні працэсу амністыі для зняволеных, аб якой Вы казалі на сёлетнім юбілеі 260-годдзя каранацыі абраза Маці Божай Бялыніцкай папскімі каронамі. Каб паядналіся сем’і», – сказаў у сваёй праграмнай гаміліі арцыбіскуп Станеўскі падчас святой Імшы.

Hавiны
Талковы пастыр, але «іх кандыдат»? Ці здолее новы мітрапаліт сказаць уладзе «не можам»
2021.09.14 16:22

ІІ belsat.eu

 

Стужка навінаў