У Вільні адмянілі канцэрт беларускіх музыкаў, хаця яны і асуджаюць вайну


Выступ аркестра «Classic Energy orchestra» меўся быць заўтра. Але канцэрт адмянілі на патрабаванне дэпутаткі парламенту Літвы Довіле Шакаліене.

Фота: Classic Energy orchestra / Instagram

У эфіры радыёстанцыі LRT яна назвала культуру «мяккай сілай аўтарытарных рэжымаў».

«Выканаўца, якога апякае Лукашэнка, не можа быць пажаданай персонай у Літве», – заявіла Шакаліене.

Так дэпутатка сказала пра дырыжора аркестра Юрыя Караваева, які працуе таксама ў Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестры і, мяркуе яна, «служыць рэжыму».

На сайце канцэртнай залы паведамляецца пра адмену шоу, там жа апублікаваная заява «Classic Energy orchestra»: «Мы аркестр з Беларусі. Мы супраць вайны! Мы не падтрымліваем агрэсіі. Мы гатовыя прапанаваць удзел у нашых праектах украінскім музыкам, якія цяпер у Вільні».

Аркестр дае канцэрты не толькі ў Беларусі, музыкі актыўна гастралююць па свеце. Наступным тыднем у іх запланаваны выступ у Славаччыне, а ў кастрычніку – у Варшаве і Берліне.

Інтэрв’ю
Сяргей Будкін: «Замаўчаць? Для некаторых творцаў гэта азначае смерць»
2022.05.23 12:41

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў