У Менску пачынаюць судзіць галоўнага рэдактара інтэрнэт-парталу «Ежедневник» Сяргея Сацука


23 верасня ў Менскім гарадскім судзе распачынаецца суд на галоўным рэдактарам інтэрнэт-выдання «Ежедневник» Сяргеем Сацуком, паведамляе «Еўрарадыё».

Сяргей Сацук.
Фота: Наша Ніва

Разглядаць справу будзе суддзя Святлана Бандарэнка, якая некалі адправіла за краты журналістку TUT.by Кацярыну Барысевіч за матэрыял пра смерць Рамана Бандарэнкі.

Сяргей Сацук – журналіст-расследавальнік, галоўны рэдактар беларускага парталу «Ежедневник» (ej.by). Яго затрымалі 8 снежня 2021 года і з таго часу трымаюць у менскім СІЗА № 1.

Журналіста вінавацяць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу РБ: арт. 430 («Атрыманне хабару»), арт. 130 («Распальванне варожасці»), арт. 426 («Перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў»).

На 23 верасня, паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у Беларусі за кратамі трымаюць 31 супрацоўніка медыяў.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў