МУС прызнаў інтэрнэт-рэсурсы палка Каліноўскага экстрэмісцкім фармаваннем


МУС Беларусі прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем сайты і сацсеткі палка Каліноўскага і яго «структурных падраздзяленняў», паведамляе «Медыязона».

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Алесь Усцінаў / Белсат

Пад структурнымі падраздзяленнямі палка маюцца на ўвазе: Беларускі добраахвотны батальён «Волат», батальён «Тэрор», «Беларускі Янкі», «Моладзевы блок», «Тактычная група Беларусь», «Беларускі дом Варшава».

За стварэнне ці ўдзел у дзейнасці экстрэмісцкага фармавання, паводле Крымінальнага кодэксу Беларусі, можа пагражаць да 10 гадоў пазбаўлення волі (арт. 361-1 КК РБ).

Hавiны
Полк імя Кастуся Каліноўскага папоўніўся батальёнам «Ліцвін»
2022.08.22 11:42

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў