Генштаб ЗСУ: Расейскія войскі нанеслі ўдары па 45 населенных пунктах Украіны


Паводле аператыўнай зводкі Генеральнага штабу ЗСУ, у мінулыя суткі расейскія войскі абстрэльвалі ўкраінскія пазіцыі па ўсёй лініі судакранання, праяўляючы найбольшую актыўнасць на поўначы Данецкай вобласці. Ад расейскіх удараў пацярпелі больш за 45 украінскіх населеных пунктаў. Працягвалася фарсіраванне мабілізацыі ў расейскае войска на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.

Украінскія вайскоўцы вядуць зваротны мінамётны абстрэл.
Фота: Генштаб ЗСУ / zib.com.ua

За мінулыя суткі расейскія войскі нанеслі 4 ракетныя і 27 авіяўдараў, больш за 75 абстрэлаў з сістэм рэактыўнага залпу ваенных і грамадзянскіх аб’ектаў на тэрыторыі Украіны.

Украінскае камандаванне паведамляе аб стратах сярод расейскіх вайскоўцаў. Паводле наяўных звестак, у выніку агнявога абстрэлу ў раёне населенага пункта Сватова быў паранены камандзір 144-й мотастралковай дывізіі 20-й агульнавайсковай арміі генерал-маёр Цокаў. Ён быў эвакуяваны 20 верасня гэтага года.

З 19 па 20 верасня гэтага года ў ваенны шпіталь у Растове-на-Доне былі дастаўлены 105 целаў загінулых расейскіх вайскоўцаў, вядзецца падрыхтоўка да прыёму ў бліжэйшы час яшчэ 200 цел.

Генштаб ЗСУ паведамляе аб дэталях мабілізацыйных мерапрыемстваў, якія расейскія вайскоўцы праводзяць на часова акупаваных тэрыторыях Украіны. У Горлаўцы 19 верасня прадстаўнікі 1-га армейскага корпуса затрымалі і даставілі на службу дзесяць чалавек «незалежна ад узросту і стану здароўя». З 18 па 20 верасня гэтага года прадстаўнікі расейскай прыватнай кампаніі беспаспяхова спрабавалі завербаваць зняволеных у Луганскім СІЗА.

Таксама паведамляецца, што ў межах рэалізацыі часткова мабілізацыйных мерапрыемстваў акупацыйныя ўлады Крыму заявілі аб планах набраць асноўную колькасць рэзервістаў з ліку супрацоўнікаў прыватных ахоўных прадпрыемстваў, якія маюць вопыт вайсковай службы. У Севастопалі некаторым фірмам ужо даручылі падрыхтаваць спісы ўсіх супрацоўнікаў, на якіх распаўсюджваюцца патрабаванні. Таксама вядома аб датэрміновым выпуску ў Смаленску курсантаў выпускных курсаў Вайсковай акадэміі супрацьпаветранай абароны Ўзброеных сілаў РФ імя маршала Васілеўскага і іх наступным размеркаванні ў войсках. На базе маскоўскага абʼяднанага ваеннага каманднага вучылішча ў перыяд з 26 верасня па 24 кастрычніка ваеннае кіраўніцтва Расеі плануе правесці зборы з грамадзянамі, якія знаходзяцца ў запасе.

Са свайго боку, авіяцыя Украіны нанесла ўдары па 25 раёнах канцэнтрацыі жывой сілы і баявой тэхнікі праціўніка і 6 пазіцыях зенітных ракетных комплексаў. Акрамя таго, украінскія падраздзяленні супрацьпаветранай абароны на розных напрамках знішчылі расейскія верталёт Мі-8 і 9 БпЛА. За мінулыя суткі ракетныя войскі і артылерыя Сілаў абароны Украіны нанеслі агнявое паражэнне, у прыватнасці, 6 пунктам кіравання, 4 раёнам засяроджвання асабістага складу і ваеннай тэхнікі, 3 пазіцыям супрацьпаветранай абароны, 3 пазіцыям артылерыі, а таксама 3 складам боепрыпасаў.

Hавiны
Медыі: У Расеі плануюць мабілізаваць да 1 млн асобаў. А па краіне зноў запалалі ваенкаматы
2022.09.22 18:12

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў