Генеральнага дырэктара «Востраву чысціні» разам з жонкай затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце «Менск»


23 верасня ў Нацыянальным аэрапорце «Менск» затрымалі генеральнага дырэктара сеткі дыскаўнтараў «Востраў чысціні» Віктара Ромука, а таксама ягоную жонку Аксану Ромук, паведамляе тэлеграм-канал «Мотолько помоги».

Дыскаўнтар «Востраў чысціні».
Фота: Мотолько помоги / Telegram

22 верасня ў офісе групы кампаніі «Romax» на вуліцы Кульман у Менску, якая і валодае сеткаю крамаў «Востраў чысціні і смаку», прайшоў ператрус. Паводле папярэдняй інфармацыі, праводзілі яго супрацоўнікі Дэпартаменту фінансавых расследаванняў.

Hавiны
Сілавікі прыйшлі ў офіс сеткі крамаў «Востраў чысціні»
2022.09.22 20:14

Пасля ператрусу сілавікі забралі тэхніку. Абшукалі таксама склад і вытворчую пляцоўку. Згодна з непацверджанай інфармацыяй, ёсць затрыманыя.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў