Ад Грузіі да Паўднёвай Карэі: куды і за колькі цяпер можна вылецець з Менску?


З пачаткам мабілізацыі ў Расеі шмат расяянаў паехалі ў Беларусь. Менск разглядаецца хутчэй як перавалачны пункт, бо білеты на самалёты з Масквы па розных накірунках былі раскупленыя ў першыя ж гадзіны пасля абвяшчэння мабілізацыі. Аднак з-за санкцыяў вылеты з Менску таксама моцна абмежаваныя. Паглядзелі, куды цяпер можна паляцець і за які кошт. Спойлер: білеты на самыя зручныя і хуткія маршруты раскупленыя да сярэдзіны кастрычніка, кошты на іх – ад 450 долараў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Самалёт авіякампаніі «Белавія».
Фота: belavia.by

Бязвізавыя краіны, для расяян патрэбны замежны пашпарт

Грузія

Адзін з самых зручных накірункаў для вылету прамым рэйсам – Грузія. Віза не патрэбная, толькі замежны пашпарт, калі браць расяянаў. Тут можна знаходзіцца да 360 дзён, адзінае – расяян туды пускаюць не ўсіх, апошнім часам павялічылася колькасць адмоваў.

Тбілісі. Бліжэйшыя білеты знаходзім на 15 кастрычніка і толькі бізнес-класу коштам 1 342 рублі. 16 кастрычніка ўжо ёсць білеты і эканом-класу коштам 1 091 руб.

Білеты на рэйс Менск-Тбілісі (Грузія). Скрыншот: ibe.belavia.by

Батумі. Бліжэйшая дата таксама 15 кастрычніка, эканом-клас каштуе 1 091 руб., бізнес-клас – 1 342 руб.

Кутаісі. Бліжэйшая дата – 26 кастрычніка. Кошт білета эканом-класу – ад 550 руб.

Турцыя

Стамбул. Бліжэйшая дата – 14 кастрычніка. Кошт пытання – 1 183 руб. за білет эканом-класу. Знаходзіцца тут можна 60 дзён.

Азербайджан

Баку. Бліжэйшая дата – 15 кастрычніка, білет эканом-класу каштуе 1 208,86 руб., бізнес-класс – 1 384,86 руб. Час знаходжання ў краіне – 90 дзён.

Узбекістан

У гэтую краіну мы знайшлі найбольш білетаў і варыянтаў вылету. Знаходзіцца ў ёй можна 60 дзён. Аднак усе рэйсы – шматгадзінныя з перасадкамі.

Ташкент. Бліжэйшая дата – 2 кастрычніка, але толькі білеты бізнес-класу коштам 2 176,68 руб. Ляцець з перасадкай ад 19 гадзін да 26 г. 50 хв. Білеты эканом-класу мы знайшлі ад 3 кастрычніка, каштуюць 1 522,68 руб. Тут ужо вельмі шмат варыянтаў з часам адлёту, ёсць рэйс, які хоць і ляціць з перасадкай, але «толькі» 7 гадзін.

Білеты на рэйс Менск-Ташкент (Узбекістан). Скрыншот: ibe.belavia.by

Ургенч. Бліжэйшая дата – 25 кастрычніка. Кошт – ад 593 руб за білет эканом-класу. Ляцець з перасадкай ад 10 г.20 хв. да 23 г. 45 хв.

Фергана. Бліжэйшая дата – 25 кастрычніка. Эканом-клас – ад 518 руб. Ляцець з перасадкай 9 г. 40 хв. ці 17 г.

Нукус. Бліжэйшая дата – 25 кастрычніка. Білет эканом-класу каштуе ад 593 руб., бізнес-класу – 1 262 руб. Ляцець з адной перасадкай 10 г. 45 хв. ці 23 г. 30 хв.

Разбор
Расейцы бягуць у Беларусь: наколькі вольныя гатэлі і колькі каштуюць нумары. А ў іншых краінах?
2022.09.23 13:00

Бухара. Бліжэйшая дата – 28 кастрычніка, кошт пытання: эканом-клас – 618 руб., бізнес-клас – 1 186 руб. Ляцець з перасадкай 23 г. 30 хв.

Самарканд. Бліжэйшая дата – 1 лістапада. Білет эканом-класу абыйдзецца ад 518 руб. Ляцець з перасадкай 14 г. 50 хв.

Цермез. Бліжэйшая дата – 4 лістапада. Эканом-клас каштуе ад 568 руб., бізнес-клас – 1 211 руб. Ляцець з перасадкай 10 г. 25 хв.

Таджыкістан

Душанбэ. Шмат білетаў і варыянтаў па часе адлёту. Бліжэйшая дата – 29 верасня. Білеты эканом-класу каштуюць 1 799,77 руб. Ляцець ад 13 г. 55 хв. да 25 г. 30 хв. з перасадкамі.

Худжанд. Бліжэйшая дата – 27 верасня. Шмат білетаў і варыянтаў адлёту. Кошт пытання – 1 097 руб за білет эканом-класу. Ляцець з перасадкай больш за 20 гадзін (а адзін рэйс ёсць амаль 29 гадзін).

Знаходзіцца ў гэтай краіне можна 90 дзён.

Аб’яднаныя Арабскія Эміраты

Таксама бязвізавы варыянт, але прыйдзецца доўга ляцець з перасадкай. У краіне можна перабываць 90 дзён.

Шарджа. Бліжэйшая дата – 1 кастрычніка. Эканом-клас каштуе 2 139 руб. Ляцець з перасадкай 13 г. 30 хв.

Білеты на рэйс Менск-Абу-Дабі (ААЭ). Скрыншот: ibe.belavia.by

Абу-Дабі. Бліжэйшыя білеты – 8 кастрычніка, толькі бізнес-клас коштам 3 938, 52 руб. Адзначым, што ляцець тут прыйдзецца 12,5 гадзін з адной перасадкай. Білеты эканом-класа мы знайшлі толькі ажно 20 кастрычніка, кошт – 1 855 руб., але ляцець прыйдзецца больш сутак – 27 гадзін 40 хвілін.

Дубай. Бліжэйшая дата – 9 кастрычніка. Ёсць білеты толькі бізнес-класу коштам 3 873,60 руб. Самалётаў некалькі ў адзін дзень, ляцяць заўсёды з адной перасадкай ад 9 г. 50 хв. да 20 г. 50 хв. Білеты эканом-класа з’яўляюцца 14 кастрычніка коштам 2 129 руб., ляцець 14 гадзін.

Без візы і без замежнага пашпарту (для грамадзянаў РФ)

Казахстан

У гэтую краіну расяянам можна ляцець проста па ўнутранаму пашпарту, без замежнага. Прыбываць у краіне можна 30 дзён без рэгістрацыі + 60 з рэгістрацыяй па месцы жыхарства.

Нур-Султан, ці Астана. Бліжэйшая дата – 13 кастрычніка, кошт эканом-класу – 1 267 руб. Рэйс прамы.

Алматы. Бліжэйшыя білеты знаходзім на 14 кастрычніка, эканом-клас каштуе 1 681 руб., ляцець 17 г. 20 хв. з адной перасадкай.

Арменія

Такая ж сітуацыя для расяянаў як з Казахстанам – можна без замежнага пашпарту. Але тут можна знаходзіцца 180 дзён.

Білеты на рэйс Менск-Ерэван (Арменія). Скрыншот: ibe.belavia.by

Ерэван. Бліжэйшая дата – 14 кастрычніка. Кошт эканом-класу 1 360 руб., бізнес-клас ужо недаступны.

Кіргізія

Ош. Бліжэйшая дата – 29 верасня. Білет эканом-класу каштуе 1 122 руб., некалькі варыянтаў па часе адлёту, ляцець з перасадкай больш 20 гадзін. Час свабоднага знаходжання ў краіне – 30 дзён без рэгістрацыі + 6 месяцаў з рэгістрацыяй па месцы жыхарства.

З візамі, але якія лёгка афармляюцца онлайн

Індыя

У гэтую краіну трэба аформіць электронную візу працягласцю ад 30 дзён да 5 гадоў. Што па білетах?

Білеты на рэйс Менск – Дэлі (Індыя). Скрыншот: ibe.belavia.by

Дэлі. Бліжэйшая дата – 18 кастрычніка. Кошт эканом-класу 1 757 руб. Ляцець 24 гадзіны з перасадкай. На 1 лістапада квіткі каштуюць 1003 руб.

Паўднёвая Карэя

Сеул. Бліжэйшая дата – 1 лістапада. Эканом-клас каштуе ад 1 370 руб., бізнес-клас – 3 189 руб. Ляцець з перасадкай 31 г. 30 хв. Патрэбна таксама электронная віза, якая афармляецца самастойна. Час знаходжання ў краіне – 60 дзён.

  • Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам да грамадзянаў краіны і аб’явіў аб частковай мабілізацыі. «Для абароны нашай радзімы і цэласнасці лічу неабходным падтрымаць частковую мабілізацыю», – заявіў ён раніцай 21 верасня. Пасля гэтага самым папулярным запытам у пошукавых сістэмах «Google» і «Яндекс» стаў «як выехаць з Расеі», а на межах і ў аэрапортах утварыліся чэргі.
  • Адным з накірункаў уцёкаў мужчынаў з Расеі ад мабілізацыі на вайну з Украінай стала Беларусь, якая служыць свайго кшталту перавалачным пунктам на вылет у іншыя краіны.
  • Тым часам беларускія сілавікі ўжо атрымалі вуснае распараджэнне ідэнтыфікаваць расейцаў, якія прыехалі схавацца ад мабілізацыі. Таксама і ў аэрапорце Менску, дзе істотна вырас попыт на квіткі, міліцыя пачала правяраць мужчынаў з расейскімі пашпартамі.

Саша Гоман belsat.eu

Стужка навінаў