У Жлобіне затрымалі былую працаўніцу БМЗ


Святлана Зыль.
Фота: Гомельская вясна

Супрацоўнікі КДБ адвезлі Святлану Зыль у Менск, цяпер яна ў СІЗА КДБ, паведамляе «Гомельская вясна».

У кватэры Святланы Зыль ператрус трываў паўтары гадзіны. Пасля жанчыну павезлі на допыт у КДБ у Жлобіне ў якасці сведкі. Пасля яшчэ аднаго допыту, які цягнуўся 4 гадзіны, павезлі ў Менск.

«Сказалі, што выйдзе ці не выйдзе яна на волю, будзе залежаць ад ейных паводзінаў», – распавядае Сняжана Пагодзіна, сястра затрыманай.

Цяпер статус Святланы невядомы. Да яе не пусцілі адваката.

Hавiны
«Я радая пакінуць сцены палону і рабства»: работніца БМЗ звольнілася на знак пратэсту супраць непадаўжэння кантракту з ейным начальнікам
2021.07.05 14:57

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў