Тэрмін утрымання Соф'і Сапегі працягнулі яшчэ на тры месяцы


Соф’я Сапега.
Фота: sapega_sofia_/ Instagram

Дзяўчына застанецца ў зняволенні да 25 снежня, паведаміла DW Ганна Дудзіч, маці Соф’і.

Соф’ю Сапегу затрымалі разам з Раманам Пратасевічам 23 траўня пасля таго, як улады Беларусі прымусова пасадзілі ў менскім аэрапорце самалёт «Ryanair». Спачатку Пратасевіч і Сапега былі за кратамі, аднак у канцы чэрвеня іх перавялі пад хатні арышт.

У адказ на інцыдэнт Еўразвяз забараніў сваім самалётам уваходзіць у паветраную прастору Беларусі, а таксама перастаў прымаць самалёты «Белавіі».

Інцыдэнт з самалётам таксама падштурхнуў краіны Захаду да новых санкцыяў супраць рэжыму Лукашэнкі.

Hавiны
Затрыманая разам з Пратасевічам расяянка Соф’я Сапега зʼявілася ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу
2021.08.11 10:03

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў