На дзяржаўных прадпрыемствах працягваюць затрымліваць удзельнікаў страйку


У Беларусі ўжо некалькі дзён запар затрымліваюць удзельнікаў страйку. Сілавікі прыходзяць да работнікаў «Горадня Азоту», БМЗ, МТЗ і Беларускай чыгункі. Некаторых змясцілі ў СІЗА КДБ, але ў чым вінавацяць затрыманых, невядома.

Працаўнікі ААТ «Горадня Азот». Горадня, Беларусь. 19 жніўня 2020 года.
Фота: ВМ / Белсат

Праваабаронцы «Вясны» паведамляюць пра 16 затрыманых працаўнікоў прадпрыемстваў з Менску, Горадні і Жлобіна. Некаторых завадчанаў пасля гутаркі вызвалілі, некаторых змясцілі ў СІЗА.

Hавiны
У Жлобіне затрымалі былую працаўніцу БМЗ
2021.09.23 12:02

На гэты момант праваабаронцам вядомыя наступныя прозвішчы асобаў, да якіх прыйшлі сілавікі:

  1. Сяргей Шэлест, «Горадня Азот», змешчаны ў СІЗА КДБ;
  2. Андрэй Пагерыла, «Горадня Азот», змешчаны ў СІЗА КДБ;
  3. Уладзімір Жураўка, «Горадня Азот»;
  4. Валянцін Цераневіч, «Горадня Азот»;
  5. Рыгор Рубан, «Горадня Азот», вызвалены;
  6. Вадзім Яфіменка, «Горадня Азот»;
  7. Дзмітрый Ільюшчанка, «Горадня Азот», вызвалены;
  8. Арцём Рубан, «Горадня Азот», вызвалены;
  9. Аляксей Сідар, «Горадня Азот», вызвалены;
  10. Андрэй Башан, «Горадня Азот», затрыманы раніцаю 23 верасня пасля начной змены;
  11. Аляксандр Гашнікаў, БМЗ, змешчаны ў СІЗА КДБ;
  12. Святлана Зыль, былая працаўніца БМЗ;
  13. Дзмітрый Елісееў, БМЗ, змешчаны ў Гомельскі СІЗА;
  14. Дзмітрый Жыліцкі, БМЗ;
  15. Ганна Аблаб, Беларуская чыгунка, змешчаная ў СІЗА КДБ;
  16. Сяргей Дзюба, Беларуская чыгунка, змешчаны ў СІЗА КДБ.

Таксама вядома пра затрыманне яшчэ аднаго завадчаніна з Беларускага металургічнага заводу. Ён выехаў на працу, але там не з’явіўся. Прозвішча затрыманага высвятляюць.

Гісторыі
Усё спакойна, але кадры ўцякаюць. Спыталі, што адбываецца на дзяржаўных прадпрыемствах
2021.08.30 18:17

АД belsat.eu

Стужка навінаў