Мужчына атрымаў два гады «хатняй хіміі» за абразу памерлага міліцыянта


У судзе Фрунзенскага раёну Менску агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Паўла Анісімава, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). У лютым гэтага года ён пакінуў каментар пад навіной пра смерць намесніка начальніка штаба УУС па Магілёўскай вобласці Аляксандра Петрусевіча, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Пікет настаўнікаў
Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ІА / Белсат

Абвінавачаны 3 лютага знаходзіўся на працы і падчас перапынку чытаў навіны ў тэлеграме, дзе пабачыў інфармацыю пра смерць супрацоўніка міліцыі ў Магілёве Аляксандра Петрусевіча ў фармаце некралога. Тады Павел Анісімаў перайшоў у каментары, дзе карыстальнікі пакідалі паведамленні да запісу ў асноўным негатыўнага характару. У каментарах Павел пакінуў запіс «Сдохла падла, пусть вечно его жарят черти у Аида».

На судзе абвінавачаны ўдакладніў, што яго словы былі адрасаваныя памерламу міліцыянту, ніякага асаблівага сэнсу ў іх ён не ўкладаў, а проста такім чынам выказаў свае эмоцыі, якія накапіліся з-за палітычнай абстаноўкі ў краіне.

Пацярпелым па справе вызналі сына Петрусевіча, хаця адвакатка падкрэслівала, што пацярпелым па гэтым артыкуле можа быць толькі сам «прадстаўнік улады». А прызнанне пацярпелым сына Аляксандра Петрусевіча супярэчыць дзеючаму на момант здзяйснення злачынства Анісімавым заканадаўству.

«На той момант, як гэта не сумна, яго ўжо не было ў жывых, такім чынам ён не мог выконваць свае службовыя абавязкі», – падкрэсліла абаронца.

Павел Анісімаў таксама адзначыў, што ўказаны артыкул не можа прыменяцца, бо ён гучыць як «абраза прадстаўніка ўлады пры выкананні службовых абавязкаў»:

«Я не магу зразумець, як чалавек выконваў абавязкі, будучы мёртвым».

Аднак нягледзячы на гэта суддзя Наталля Бугук прызнала Паўла Анісімава вінаватым і пастанавіла пакараць яго двума гадамі «хатняй хіміі» і задаволіць пазоў на кампенсацыю маральнай шкоды сыну памерлага міліцыянта ў памеры 1000 рублёў.

Артыкулы
Былы следчы ГУБАЗіКу – пра спецаперацыі, сакрэтную базу звестак і заробкі сілавікоў
2021.09.23 15:57

АД, belsat.eu

Стужка навінаў