Грыбны сезон: магчымасць адпачыць, зарабіць, але варта памятаць і пра небяспеку


Грыбны сезон.
Фота: чытачы «Белсату»

Грыбны сезон – гэта не толькі магчымасць наведаць лес і адпачыць, але і зарабіць. Да позняй восені лісічкі і баравікі набываюць нарыхтоўнікі. Але ціхае паляванне таксама тоіць у сабе і небяспеку. У Беларусі зафіксаваныя больш за 10 выпадкаў атручэння грыбамі. Акрамя таго, здараецца, што грыбнікі заблукалі ў лесе.

Яшчэ ў траўні сёлета кіраўнік Глыбоцкага раёну Аляксандр Шубскі сказаў глыбачанам, што голаду не будзе. А ўсё таму, што ідуць дажджы, а значыць, будуць і грыбы. Пра гэта ён заявіў, адкрываючы конна-спартовыя спаборніцтвы, прысвечаныя першай гадавіне стварэнне Глыбоцкага аграпрамысловага аб’яднання.

Выступ кіраўніка раёну раскрытыкавалі ў сеціве. У каментарах карыстальнікі адзначаюць, што такія словы чыноўніка – гэта здзек з людзей. Але насамрэч дасюль нарыхтоўнікі прымаюць грыбы і гатовыя аплочваць вынікі ціхага палявання.

«Мы цяпер прымаем лісічкі і баравікі. Пакуль прыём польскіх грыбоў прыпынілі. За лісічкі мы плацім 5 рублёў, за баравікі вышэйшага гатунку – 6 рублёў, за трэці гатунак – 1 рубель і 30 капеек. Гэта вялікія грыбы, якія ўжо зялёныя, але галоўнае, каб былі чыстыя, нечарвівыя. Другога гатунку няма», – распавялі «Белсату» ў прыватнай нарыхтоўчай канторы.

Грыбны сезон.
Фота: чытачы «Белсату»

А грыбоў у лесе цяпер сапраўды шмат. Ціхае паляванне для беларусаў – гэта не толькі збор дароў лесу, але і адпачынак. Шмат якія вяскоўцы, гараджане выбіраюцца на прыроду. Пры гэтым варта памятаць, што збор грыбоў тоіць небяспеку. Нельга збіраць і ўжываць невядомыя грыбы. Сёлета на пачатак верасня ўжо зафіксаваныя 13 выпадкаў атручэння грыбамі, пры гэтым двое з пацярпелых – дзеці.

Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату
Грыбны сезон. Фота: чытачы Белсату

Галоўная парада ад адмыслоўцаў у выпадку атручэння – не марудзіць. Як толькі з’явіліся першыя сімптомы – галаўны боль ці боль у жываце, ваніты, дыярэя і гэтак далей, – адразу звяртацца па дапамогу да медыкаў. Пакуль брыгада едзе, а ванітаў няма, прачысціць арганізм можна актывізаваным вугалем з разліку палова грама – грам на кілаграм вагі цела пацярпелага.

Варта памятаць і пра тое, каб не заблукаць у лесе. У Беларусі ледзь не штотыдзень фіксуюць па некалькі выпадкаў, калі грыбнікі загубіліся ў лесе і ствараюцца пошукавыя атрады, якія дапамагаюць ім знайсці дарогу дадому.

Зрэшты, шпацыр у лесе і нават атрутныя грыбы – добры адпачынак на чыстым паветры, прыгожы краявід і шмат нагодаў для сэлфі або проста ілюстрацыйнага здымку.

Грыбны сезон.
Фота: чытачы «Белсату»

СК belsat.eu

Стужка навінаў