На большай частцы тэрыторыі Беларусі дзее забарона на наведванне лясоў


Да канца гэтага тыдня ўва ўсёй Беларусі захаваецца сухое і спякотнае надвор’е – удзень да 30–32 градусаў. З гэтай прычыны Міністэрства лясной гаспадаркі ўвяло дадатковыя забароны і абмежаванні на наведванне лясоў праз высокі ўзровень небяспекі лясных пажараў.

Скрыншот: mlh.by

Цяпер наведванне лясоў абмежаванае або забароненае ў 114 раёнах Беларусі, і, верагодна, іх колькасць у бліжэйшыя дні будзе павялічвацца.

У Берасцейскай вобласці абмежаванні на наведванне лесу ўведзеныя ў 16 раёнах, у Віцебскай вобласці забароненыя да наведвання лясы ў 19 раёнах, у Магілёўскай – у 19, у Гомельскай – у 21, у Гарадзенскай – у 17, а ў Менскай вобласці забарона ўведзеная па ўсёй вобласці, у 22 раёнах.

Пакуль наведваць лясы можна толькі ў чатырох раёнах: Браслаўскім, Лепельскім, Клічаўскім і Краснапольскім.

Фота
Рэкі перасыхаюць, лясы гараць, жывёлы і расліны паміраюць. Кліматычныя падзеі свету ў здымках
2022.08.20 18:25

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў