18-гадовага хлопца асудзілі на 3 гады калоніі за просьбы да чальцоў камісіяў лічыць галасы сумленна


У судзе Маскоўскага раёну Берасця 19 жніўня вынеслі прысуд 18-гадоваму палітвязню Раману Карпуку. Цяпер ужо былога першакурсніка абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэксу («Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме») за адпраўку 99 лістоў чальцам камісіяў на рэферэндуме, піша «Вясна».

Палітвязень Раман Карпук.
Фота: spring96.org

У лістах былі заклікі лічыць галасы сумленна, паведамляць пра парушэнні на выбарчых участках, а таксама пералік артыкулаў Крымінальнага кодэксу з адказнасцю для фальсіфікатараў. У выніку суддзя Таццяна Лаўранюк прызначыла яму 3 гады калоніі агульнага рэжыму, як і прасіў пракурор Павал Крупеніч.

Хлопца разам з маці затрымалі 8 лютага сёлета. Маці неўзабаве адпусцілі, на судзе яна праходзіла як сведка.

«Я хацеў, каб рэферэндум прайшоў справядліва і паводле закону. Спадзяваўся, што звароты да чальцоў камісіяў гэтаму паспрыяюць», – распавёў Раман Карпук.

Лісты ён рассылаў ад імя Андрэя Грушка і Аляксандра Семенчука – берасцейскіх суддзяў, якія неаднаразова выносілі палітычна матываваныя прысуды.

Hавiны
Музыку Ігару Банцэру дадалі яшчэ 15 содняў арышту
2022.08.23 13:39

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў