У Маскве за вывешаны бел-чырвона-белы сцяг на трыбуне «Лужнікоў» пакаралі беларуса


У Маскве Хамоўніцкі раённы суд прысудзіў Ігару Селіханаву 5 000 расейскіх рублёў (67,24 долараў ЗША) за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на стадыёне «Лужнікі» падчас матчу па пляжным футболе, піша «Медиазона».

51-гадовага грамадзяніна Беларусі Ігара Селіхава і 45-гадовага Сяргея Цэвана затрымалі ў нядзелю падчас матчу па пляжным валейболе на стадыёне «Лужнікі». Заўзятары вывесілі бел-чырвона-белы сцяг. Паліцыянты затрымалі беларусаў і склалі на іх пратакол паводле артыкулу аб парушэнні правілаў паводзінаў гледачоў спартовых спаборніцтваў (ч. 1 арт. 20.31 КаАП РФ).

Ігару Селіхаву суд прысудзіў штраф у памеры 5 тысячаў расейскіх рублёў (67.24 долараў ЗША). Разгляд справы Сяргея Цэвана суд адклаў, паседжанне адбудзецца 6 верасня.

Hавiны
У Маскве затрымалі заўзятараў за бел-чырвона-белы сцяг
2021.08.22 20:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў