У Лідзе затрымалі жонку былога міліцыянта, які звольніўся пасля выбараў


Сілавікі затрымалі ў Лідзе жонку былога падпалкоўніка міліцыі Юрыя Махнача, які звольніўся пасля выбараў летась, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

У Лідзе сілавікі арыштавалі жонку Юрыя Махнача, былога падпалкоўніка міліцыі, камандзіра роты ППС Лідскага РАУС. Міліцыянт звольніўся 19 жніўня летась. Падчас звальнення ён запісаў зварот да сілавікоў, у якім распавёў пра тое, як рыхтавалі міліцыянтаў да выбараў, хто аддаваў загады аб жорсткіх разгонах, а таксама пра збіццё людзей у Лідзе.

Што стала прычынай затрымання жанчыны, пакуль не агучваецца.

Пазней стала вядома, што Вольгу Махнач адпусцілі, яна дома.

Сам Юры Махнач, вымушана пакінуў Беларусь каля 9 месяцаў таму, бо была высокая верагоднасць затрымання і рэпрэсіяў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў