На аэрапорт Кабулу напалі невядомыя, у страляніне загінуў афганскі ахоўнік


Узброеныя сілы Нямеччыны паведамілі, што а 4-й гадзіне раніцы 23 жніўня ля паўночнай брамы аэрапорту Кабулу адбылася перастрэлка між невядомымі нападнікамі і афганскімі сіламі бяспекі.

Ілюстрацыйная выява. Эвакуацыя людзей з Кабулу.
Фота: anna-news.info

Вядома, што ў страляніне загінуў адзін баец афганскіх сілаў бяспекі, яшчэ тры былі параненыя. Афганскія сілы бяспекі – частка афганскай арміі, якая бярэ ўдзел у ахове аэрапорту сталіцы Кабулу.

Паводле звестак амерыканскага тэлеканалу CNN, што па ахове аэрапорту страляў снайпер, які сядзеў за межамі аэрапорту, яны пачалі адстрэльвацца, але па афганскіх ахоўніках пачалі страляць амерыканскія вайскоўцы. Цяпер прадстаўнікі NATO заявілі, што сітуацыя ў аэрапорце пад кантролем, усе брамы аэрапорту зачыненыя.

Hавiны
У Афганістане не здалася адна правінцыя. Талібы выставілі ўльтыматум
2021.08.23 09:35

Цяпер аэрапорт Кабулу – ці не адзінае выйсце з краіны для шматлікіх ахвочых уцячы ад талібаў, якія захапілі ўладу амаль ва ўсім Афганістане.

Аэрапорт знаходзіцца недалёка ад цэнтру Кабулу, які «Талібану» здалі без бою 15 жніўня. Сам аэрапорт кантралююць войскі заходняй кааліцыі, праз яго вайсковымі самалётамі вывозяць тых, хто супрацоўнічаў з кааліцыяй і каму пагражае пакаранне талібаў.

Але шляхі да аэрапорту кантралююць талібы, якія ставяць блок-пасты. Нягледзячы на гэта, пад аэрапортам днямі стаяць натоўпы ахвочых зляцець. Днём раней, піша «Reuters», талібы пачалі адціскаць людзей ад аэрапорту пасля таго, як у суботу ў натоўпе загінулі сем чалавек.

Hавiны
Струмень уцекачоў шукае выйсце. Спыталі экспертаў, што адбываецца на межах Афганістану
2021.08.22 08:35

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў