Медыі: МВФ вылучыў для Беларусі 900 млн долараў


Міжнародны валютны фонд ухваліў рашэнне раздаць краінам $ 650 млрд. Беларусь не сталі ўключаць у спіс краінаў з нелегітымнымі рэжымамі, піша расейскае выданне РБК. Уладам Беларусі можа дастацца звыш $ 900 млн.

Беларускія рублі і долары ЗША. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

МВФ пакуль не публікаваў тлумачэння такога рашэння.

Заблакаваць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі доступ да сродкаў МВФ заклікалі Святлана Ціханоўская, беларускія эканамісты і амерыканскія кангрэсмены.

Пры тым вылучэнне грошай не значыць, што імі дадуць скарыстацца. Сродкі выдаюць не наўпрост, а ў форме адмысловых правоў пазыкі (SDR), якія яшчэ трэба абмяняць на грошы. Эксперты кажуць, што атрыманне сродкаў магчыма заблакаваць на гэтым этапе.

Hавiны
Падобна, МВФ дасць Беларусі амаль мільярд долараў. Але ці дазволяць ім скарыстацца?
2021.07.30 09:00

Грошы раздаюць незалежна ад палітычнай сітуацыі дзеля задавальнення патрэбы ў рэзервах і падвышэння ўстойлівасці дзяржаваў падчас змагання з пандэміяй каронавіруса.

Выдаваць сродкі адмовіліся Афганістану, Венесуэле і М’янме.

АА belsat.eu

Стужка навінаў