МВФ можа даць Беларусі мільярд долараў. Эканаміст: гэта не азначае прызнання Лукашэнкі


Міжнародны валютны фонд вылучыў Беларусі звыш 900 мільёнаў долараў, пра гэта піша расейскае выданне РБК. Сродкі выдаюць у «спецыяльных правах пазыкі» («Special Drawing Rights», SDR).

Hавiны
Медыі: МВФ вылучыў для Беларусі 900 млн долараў
2021.08.23 16:02

У пачатку жніўня Міжнародны валютны фонд ухваліў рашэнне падтрымаць краіны пасля складанага для эканомік перыяду, вылучыўшы на гэта $ 650 мільярдаў. Гэтыя грошы раздаюць незалежна ад палітычнай сітуацыі дзеля задавальнення патрэбы ў рэзервах і падвышэння ўстойлівасці дзяржаваў падчас змагання з пандэміяй каронавірусу.

Сам фонд пакуль не падае інфармацыі адносна Беларусі, аднак вядома, што наша краіна не патрапіла ў спіс тых, каму МВФ адмовіў. Адпаведна, выдаваць сродкі не сталі Афганістану, Венесуэле і М’янме.

Фота: АВ / Белсат
Даведка

Сродкі выдаюць у «спецыяльных правах пазыкі» («Special Drawing Rights», SDR). Гэта вельмі ліквідны плацежны інструмент МВФ.

Беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук кажа, што гэтую дапамогу ад МВФ можна лічыць свайго роду «падушкай бяспекі» для беларускай эканомікі:

«Калі вам зверху падае мільярд долараў – у падарунак ці ў спадчыну – для звычайнага чалавека такія сродкі – гэта дапамога. Ёсць жа выдаткі на абслугоўванне доўгу, ёсць інфраструктурныя праекты, ёсць сацыяльныя праекты і барацьба з COVID-19 – усё тое, што патрабуе сродкаў. І калі ў цябе не вельмі добрае становішча з бюджэтам, як цяпер у Беларусі, тады вельмі добра, што сродкі можна накіраваць на папаўненне рэзерваў, гэта яшчэ большая падушка бяспекі для беларускага рубля».

Беларуская апазіцыя і эканамісты, а таксама амерыканскія кангрэсмены заклікалі МВФ заблакаваць доступ рэжыму Лукашэнкі да гэтых сродкаў, спасылаючыся на палітычны крызіс і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі. Яраслаў Раманчук у сваю чаргу заўважае, што выдзяленне нашай краіне сродкаў ад МВФ зусім не азначае прызнання ім рэжыму Лукашэнкі:

«Гэта сведчыць не пра легітымізацыю Міжнародным валютным фондам рэжыму Лукашэнкі, а пра тое, што ёсць пэўныя працэдуры і прававыя механізмы, якія проста аўтаматычна спрацавалі. І натуральна, што гэта ніяк не адгукнецца на самім МВФ, тым больш не справакуе санкцыі супраць яго».

Пры тым само вылучэнне грошай не значыць, што імі дадуць скарыстацца. Сродкі выдаюць не наўпрост, а ў форме «спецыяльных правоў пазыкі» (SDR), якія яшчэ трэба абмяняць на грошы. Эксперты кажуць, што атрыманне сродкаў магчыма заблакаваць на гэтым этапе.

Hавiны
Падобна, МВФ дасць Беларусі амаль мільярд долараў. Але ці дазволяць ім скарыстацца?
2021.07.30 09:00

Раней, у каментары belsat.eu кіраўнік Кабінету Святланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у замежных справах Валер Кавалеўскі казаў, што існуе механізм не даць ураду Лукашэнкі атрымаць сродкі праз блакаванне магчымасці абмяняць SDR на грошы. Паводле Кавалеўскага, забягаць наперад не варта, але маюцца тэхнічныя і палітычныя хады, каб спыніць перавод грошай. Працаваць варта ў тым ліку з краінамі, якія могуць абмяняць SDR ураду Лукашэнкі на долары або іншую валюту.

Аналітыка
Што чакае беларускія банкі і нашыя грошы ў іх? Паразмаўлялі з эканамістам
2021.08.23 13:26
Hавiны
Сілавікі сабраліся атрымаць поўны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў – НАУ
2021.08.23 11:36

ВК belsat.eu

Стужка навінаў