Мінздароўя: 1,27 млн чалавек у Беларусі вакцынаваліся ад каронавірусу


Агулам на 2021–22 гады збіраюцца вакцынаваць не менш за 60 % насельніцтва. Пакуль атрымалася прышчапіць 13,6 %.

Пунк вакцынацыі ад COVID-19 у ГЦ «МОМА». Менск, Беларусь. 25 чэрвеня 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Міністэрства аховы здароўя Беларусі паведаміла 22 жніўня, што першую дозу вакцыны ад COVID-19 атрымалі 1,55 млн беларусаў, а цалкам прайшлі вакцынацыю 1,27 млн чалавек.

Найбольш прышчэпак зрабілі ў Менску: 288,7 тысячы сталічных жыхароў прайшлі поўную вакцынацыю ад каронавірусу. Найменш – у Гарадзенскай вобласці: 127,8 тысячы атрымалі дзве дозы вакцыны (насельніцтва гэтай вобласці ўдвая меншае за Менск).

Статыстыка Міністэрства аховы здароўя адносна каронавірусу выклікае пытанні і шмат у чым выглядае нерэалістычнай.

Паводле звестак сайта «Our World In Data», на сярэдзіну жніўня цалкам вакцынаваныя ад COVID-19 у Літве 53 % насельніцтва, у Польшчы 49 %, у Латвіі 39 %, у Расеі 24 %, ва Украіне 7,1 %.

Hавiны
Прататып беларускай вакцыны ад каронавіруса зрабілі. Ёсць нюанс з новымі штамамі
2021.08.12 14:14

А праз месяц пачнецца вакцынацыя ад грыпу

У Беларусі плануюць паралельна з вакцынацыяй ад каронавірусу праводзіць і вакцынацыю ад грыпу. Другую плануюць распачаць у канцы верасня прынамсі ў Менску. Бясплатна будуць прапаноўваць расейскую вакцыну «Грыпол Плюс», платна таксама прапануюць французскую «Ваксігрып Тэтра».

Адначасова вакцынавацца і ад каронавірусу, і ад грыпу не варта: хоць пакуль невядома, ці будуць ад гэтага пабочныя эфекты, між прышчэпкамі ў Беларусі раяць зрабіць паўзу ў месяц, у Злучаных Штатах – прынамсі 14 дзён.

Hавiны
Ці варта камбінаваць «Спутник V» з іншай вакцынай ад каронавірусу?
2021.08.19 23:35

АА belsat.eu

Стужка навінаў