Лукашэнка звінаваціў Польшчу ў канфлікце з мігрантамі на мяжы. Ён «забыў» адну дэталь: адкуль яны


Прэтэнзіі да Польшчы Лукашэнка выказаў на дыстанцыйным саміце краінаў Арганізацыі дамовы калектыўнай бяспекі.

На лініі паміж межамі Польшчы і Беларусі ўжо 12 дзён жывуць больш за трыццаць мігрантаў, па іх словах, з Афганістану. Сярод ёсць непаўналетняя, жанчыны і нават кот. Яны не могуць патрапіць да Польшчы, іх таксама не ўпускаюць і ў Беларусь. Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Канфлікт вакол уцекачоў на мяжы Беларусі і Польшчы ўчыніла Польшча, заявіў 23 жніўня Аляксандр Лукашэнка. БелТА пераказвае, якую версію падзеяў ён расказаў на саміце АДКБ.

Афганскія ўцекачы ішлі з Беларусі на Захад, куды «іх самі паклікалі, абяцаўшы ўсіх прыняць», мяркуе Лукашэнка. Ён спаслаўся на нямецкую канцлерку, якая раней асудзіла ягоныя дзеянні.

«Што зрабілі палякі: яны адлавілі, інакш не скажаш, каля 50 чалавек на тэрыторыі Польшчы, якія, як яны прызналіся, ішлі ў Нямеччыну, куды іх паклікала Mutter [«маці» па-нямецку. – «Белсат»] Мэркель, – казаў Лукашэнка. – І пад пагрозай зброі, страляючы па-над галовамі, выціснулі іх на мяжу з Беларуссю. Натуральна, яны ішлі ў Нямеччыну, у Беларусь яны ісці не хочуць. Такім чынам Польшча задаволіла памежны канфлікт на мяжы, парушыўшы Дзяржаўную мяжу Беларусі».

На Беласточчыне ў мясціне Уснаж-Гурны ўжо два тыдні знаходзіцца група з 32 мігрантаў, якія назваліся грамадзянамі Афганістану. Яны сядзяць у ачапленні вайскоўцаў і памежнікаў без магчымасці рушыць куды-кольвек.

Мігранты заяўляюць, што іх 26 дзён везлі ў невядомым накірунку людзі ў масках, ужывалі супраць іх гвалт. Кажуць, што ў Польшчу ім удалося трапіць, але іх затрымалі і загадалі вярнуцца ў Беларусь. З аднаго боку іх не пускаюць палякі, з другога – беларускія службы. Яны застаюцца на беларускім баку «нейтральнай паласы».

Аб’ектыў
Паміж дзвюх межаў
2021.08.20 20:58

Лукашэнка не згадаў, што мігранты трапілі ўжо трапілі ў Беларусь, якая лічыцца для іх бяспечнай, і што яны спрабавалі нелегальна прабрацца ў трэцюю краіну. Чаму іх трымаюць на мяжы, ён таксама не казаў. Як не казаў і пра тое, што адказным за арганізацыю плыні нелегальнай міграцыі называюць менавіта ягоны рэжым.

Ён наракаў, што цяпер яму «трэба думаць, што з імі рабіць», і апісаў цяжкія ўмовы мігрантаў, якіх беларускія памежнікі не выпускаюць з беларускага памежжа: «без вады, без ежы, пад адкрытым небам», «ноччу ўжо ў нас 7–8 градусаў цеплыні». Пра прапанову гуманітарнай дапамогі беларускаму боку ад Польшчы ён не згадаў.

Hавiны
Польшча прапанавала Беларусі дапамогу для мігрантаў, якія заселі пад польскай мяжой
2021.08.23 09:54

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель на ранейшай сустрэчы з Уладзімірам Пуціным рэзка асудзіла выкарыстанне ўладамі Беларусі, цытата, «ў якасці гібрыднай зброі людзей, якія церпяць бедства». Запрашэння мігрантаў, якія ўцякаюць з Афганістану ў Беларусь, яна не агучвала.

АА belsat.eu

Стужка навінаў