Год калоніі прысудзілі за публікацыю песні «Лукашенка, сыходзь»


22-гадовы грузчык сказаў, што яму перадусім спадабалася музыка, а палітычнай варожасці ён не адчуваў. На волі яго чакае цяжарная жонка.

Сяргей Балахонаў на «прызнальным» відэа ў руках сілавікоў. Кадр з відэа: ГУБАЗіК

У судзе Цэнтральнага раёну Гомля 23 жніўня агучылі прысуд Сяргею Балахонаву, якога абвінавацілі ў абразе прэзідэнта (арт. 368 КК РБ) за публікацыю «УКантакце» песні «Лукашэнка, сыходзь» (асцярожна, нецэнзурная лексіка!) рэпера nokrolik, піша гомельскае выданне «Сильные новости».

Балахонаву прысудзілі год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Як піша радыё «Свабода», справу разглядаў суддзя Віктар Казачок.

Hавiны
Жыхару Мастоў пагражае 2 гады «хіміі» за рэпосты карыкатураў на Лукашэнку
2021.06.05 11:48

Падсудны тлумачыў, што гартаў навіны «УКантакце» і дадаваў сабе на старонку песні, каб пазней іх паслухаць. Песню «Лукашэнка, сыходзь» ён не паслухаў адразу, а толькі праз тыдзень, і не ўнікаў у сэнс, а «зразумеў, што песня мела абразлівы характар» толькі тады, калі яго затрымалі.

Ён прызнаў віну і пакаяўся, але дадаў, што захаваў сабе песню не з прычыны палітычнай варожасці. У абвінавачванні ж гаварылася, што ён размясціў песню «наўмысна, з мэтай прычынення шкоды аўтарытэту прэзідэнта».

«Сведка»-міліцыянт на судзе патлумачыў, што песню на старонцы Балахонава выявілі «ў ходзе маніторынгу», а потым праводзілі «аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы», у якіх выявілі, што мужчына «негатыўна ставіцца да міліцыі і ўлады». Што маецца на ўвазе, ён адмовіўся патлумачыць.

Артыкулы
Спяваць ці маўчаць, эміграваць ці застацца? Як цяпер жывуць беларускія музыкі
2021.08.22 12:56

АА belsat.eu

 

 

Стужка навінаў