Генпракуратура падлічвае страты ў вайне, а спартоўцам забараняюць выязджаць за мяжу. Галоўныя падзеі ў малюнках


Мастак Дэ Лёс разам з belsat.eu праз малюнкі аналізуе падзеі апошніх дзён.

Генпракуратура падлічвае страты ў вайне, а спартоўцам забараняюць выязджаць за мяжу. Галоўныя падзеі ў малюнках. Малюнак Дэ Лёс

Генеральная пракуратура падлічыла страты Беларусі ў Другой сусветнай вайне. Паводле сілавікоў, яны склалі 500 млрдаў долараў. Хто мае выплаціць гэтыя страты афіцыйнаму Менску, у Генеральнай пракуратуры не ўдакладняюць.

У работнікаў і ў офісе інфармацыйнай кампаніі БелаПАН 2 раз за год адбыліся ператрусы. Малюнак Дэ Лёс

18 жніўня дома ў журналістаў БелаПАН і ў офісе інфармацыйнай кампаніі адбыліся ператрусы. У журналістаў вынялі тэхніку, а сайт агенцтва перастаў адкрывацца як у Беларусі, так і за мяжою. Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну, бухгалтарку Кацярыну Боеву і былога дырэктара Дзмітрыя Наважылава прызналі палітзняволенымі.

Сёлета на 1 курсах беларускіх ВНУ вольнымі засталіся не толькі платныя месцы, а і значна больш бюджэтных месцаў. Малюнак Дэ Лёс

У вышэйшыя навучальныя ўстановы ў 2021 годзе планавалі прыняць 55 тысяч чалавек. Прынялі толькі 48 тысяч.

Hавiны
На «бюджэт» у ВНУ недабралі паўтысячы чалавек. Нават пасля дадатковага набору
2021.08.23 10:29

«Беларуская чыгунка» выводзіць з абарачэння амаль тры дзясяткі рэйсаў электрычак. Кажуць, што ў арганізацыі фінансавыя цяжкасці.

«Беларуская чыгунка» масава скасоўвае прыгарадныя электрычкі. Малюнак Дэ Лёс

«Масава рэжуцца рэйсы звычайных «рыжанак» у менскія прыгарады – пакуль начныя і ранішнія. Ідуць чуткі пра тое, што самыя старыя з гэтых электрычак гэтак жа будуць парэзаныя на славу плану па здачы металалому, хоць хадзіць нават старым цягнікам яшчэ 10-15 гадоў паводле тэрмінаў, пазначаных яшчэ вытворцам.

Hавiны
«Беларуская чыгунка» масава скасоўвае электрычкі. На днях яна падняла кошты на праезд
2021.08.15 13:55

Беларускім спартоўцам забаранілі выезды за мяжу, нават на спаборніцтвы, пра гэта паведаміла Крысціна Ціманоўская. Аднак афіцыйных пацверджанняў забароны няма

Беларускі лёгкаатлет, сярэбраны прызёр Алімпіяды 2008 года Андрэй Краўчанка выклаў у інстаграме скрыншот перапіскі, у якой гаворыцца, што «загадам міністра спорту з сённяшняга дня спынены ўсе выезды за мяжу на спаборніцтвы, гэта датычыцца і тых, хто знаходзіцца ў адпачынку». Малюнак Дэ Лёс

Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў