Амапаўцы затрымалі злодзеяў, якія кралі на прадпрыемстве дызельнае паліва


Сілавікі пры падтрыманні байцоў АМАПу затрымалі злодзеяў, якія кралі дызельнае паліва са складу ў Берасцейскім раёне, паведамляе прэсавая служба МУС.

Працаўнікі АБЭЗ Берасцейшчыны выявілі злачынную групу, якая крала паліва на адным са складоў у Берасцейскім раёне.

Працаўнікі прадпрыемства стварылі ўрэзку ў сістэмы захоўвання дызельнага паліва, шланг правялі ў дапаможнае памяшканне і залівалі дызель у каністры, якія потым на ўласных аўтамабілях вывозілі з прадпрыемства.

Міліцыянты выявілі каля 900 літраў паліва ў аўтамабілях зламыснікаў, яшчэ столькі было падрыхтавана для вывазу з прадпрыемства. А падчас ператрусу знайшлі 6 тонаў нафтапрадуктаў.

Затрымлівалі злодзеяў з дапамогай байцоў АМАПу, якія выламалі дзверы дапаможнага памяшкання і схапілі зламыснікаў. За кратамі цяпер больш за 10 падазраваных, паведамляе МУС. Міліцыянты завялі крымінальную справу.

Раней Лукашэнка загадаў Камітэту дзяржаўнага кантролю і Міністэрству ўнутраных справаў жорстка спыняць выпадкі крадзяжу на дзяржаўных прадпрыемствах. Паводле ягоных словаў, сілавікі мусяць жорстка спыняць «несуноў», такіх зламыснікаў «трэба дадушыць, як гідру». Таму цяпер пры такіх затрыманнях бяруць удзел амапаўцы ў поўным экіпаванні, што бачна на відэа.

Hавiны
На кобрынскую таксістку напалі два мужчыны. Яна адбілася, зламала ім нож
2021.06.26 12:52

СК belsat.eu

Стужка навінаў