Агенцтва «Fitch» адклікала рэйтынгі «Беларусбанку» і «Белінвестбанку»


Прычына – санкцыі Еўразвязу. Калі санкцыі супраць банкаў скасуюць, агенцтва гатовае вярнуць рэйтынгі.

Галоўны офіс «Беларусбанку». Менск, Беларусь. 16 сакавіка 2021 года.
Фота: ТК / Белсат

Рэйтынгавае агенцтва «Fitch» 20 жніўня пацвердзіла ранейшыя рэйтынгі на ўзроўні «B» з негатыўным прагнозам для «Беларусбанку» і «Белінвестбанку» і пастанавіла больш не аналізаваць гэтых фінансавых установаў.

Апошняе рашэнне растлумачылі санкцыямі Еўразвязу супраць рэжыму Лукашэнкі, у якіх згадваюцца гэтыя банкі.

Аналітыка
Што чакае беларускія банкі і нашыя грошы ў іх? Паразмаўлялі з эканамістам
2021.08.23 13:26

«Беларусбанк» і «Белінвестбанк» – амаль цалкам дзяржаўныя банкі. Не дзяржаве ў іх належыць менш за 1 % акцыяў. Доля фінансавання Еўразвязу ў пасівах меншая за адпаведна 5 % і 2 %, іх для пагашэння ліквіднасці дастаткова, мяркуе «Fitch».

Рэйтынг не змянілі з узроўню «B» (што ніжэйшы за «інвестыцыйны клас» – гэта ўжо «спекулятыўны клас», «ніжэйшы за дастатковую крэдытаздольнасць»), бо чакаюць ад дзяржавы працягу падтрымання гэтых банкаў, а негатыўны прагноз патлумачылі рызыкамі такой дапамогі: нізкімі міжнароднымі рэзервамі ўладаў і абмежаваным доступам да крэдытаў праз тыя самыя санкцыі.

Hавiны
Сілавікі сабраліся атрымаць поўны доступ да банкаўскай інфармацыі беларусаў – НАУ
2021.08.23 11:36

Агулам Беларусі як дзяржаве «Fitch» таксама дае рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Так жа ацэньваюць «Банк развіцця», «Белдзяржстрах», «Белэксімгарант» і Беларускую нацыянальную перастраховачную арганізацыю.

Звесткамі агенцтваў кшталту «Fitch Ratings» карыстаюцца, калі трэба ацаніць крэдытаздольнасць і перспектывы супрацы з кампаніямі.

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў