Стала вядома, у якіх умовах цяпер палітвязні Лосік і Шчурко


Палітзняволеных Дзмітрыя Шчурко і Ігара Лосіка ў наваполацкай калоніі № 1 утрымліваюць у адным атрадзе – сёмым.

«Берасцейскай Вясне» сталі вядомыя ўмовы іхнага ўтрымання: нельга займацца спортам, спяць палітвязні толькі на другім ярусе «шконак», пры гэтым у пакоі ўвесь час гарыць святло, што замінае спаць ноччу.

Нагадаем, Ігар Лосік утрымліваецца ў няволі ўжо 2 гады. Яму прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі паводле «справы Ціханоўскага». У калоніі яго паставілі на два прафілактычныя ўлікі, а таксама зрабілі вымову за тое, што дрэнна пагаліўся.

Дзмітрыя Шчурко спачатку асудзілі за «крадзеж рацыі» ў амапаўца падчас акцыі пратэсту на 2 гады «хіміі». Але ў студзені 2022 года палітвязня асудзілі яшчэ паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Канчаткова яму прызначылі 2 гады і 6 месяцаў калоніі.

Артыкулы
Палітвязня Ігара Лосіка этапавалі ў наваполацкую калонію
2022.06.22 13:35

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў