Расея абстраляла Адэскі порт. Украіна назвала гэта «пляўком у твар» Эрдагану і генсеку ААН


Адэскі порт абстралялі ракетамі тыпу «Калібр» на наступны дзень пасля падпісання дамовы аб вывазе ўкраінскага збожжа.

Раніцай 23 ліпеня Збройныя сілы Украіны паведамілі аб абстрэле Адэскага марскога порту крылатымі ракетамі тыпу «Калібр». Дзве ракеты ўдалося збіць, але дзве трапілі ў аб’екты партовай інфраструктуры.

На момант публікацыі Расея не каментавала ўдару, ніяк яго не тлумачыла. Але атаку шмат каментавалі ва Украіне і свеце.

Hавiны
Украіна і Расея падпісалі пагадненне з Турцыяй і ААН наконт экспарту збожжа. Што яно прадугледжвае?
2022.07.22 19:31

Прадстаўнік камандавання Паветраных сілаў ЗСУ Юрый Ігнат заявіў, што ўдар нанеслі якраз туды, дзе заховаўецца збожжа, аб вывазе якога дамовіліся на дзень раней.

Кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак напісаў у Twitter, што «гэта расейская дыпламатычная дыхтамія»: дамовіцца пра экспарт збожжа морам і ўдарыць па Адэскім порце. Ён заявіў, што «расейцы сістэматычна ствараюць харчовы крызіс» і што «тэрор голадам трывае».

Амбасадарка Злучаных Штатаў ва Украіне Брыджыт Брынк назвала атаку недапушчальнай: заявіла, што Крэмль «працягвае выкарыстоўваць ежу як зброю» і што «Расея мае быць прыцягнутая да адказнасці».

Прадстаўнік Міністэрства замежных справаў Украіны Алег Ніколенка ў афіцыйнай заяве піша, што «расейская ракета — гэта плявок Уладзіміра Пуціна ў твар генеральнаму сакратару ААН Антонью Гутэрышу і прэзідэнту Турэччыны Рэджэпу Эрдагану, якія прыклалі велізарныя намаганні для дасягнення дамоўленасці і якім Украіна ўдзячная».

На ўдар адрэагаваў і сам Гутэрыш: асудзіў удар і нагадаў, што днём раней усе бакі ўзялі на сябе абавязкі ў гарантаванні бяспечнага руху ўкраінскага збожжа і іншых тавараў.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі на момант публікацыі не каментаваў атакі: 23 ліпеня ён сустрэўся з дэлегацыяй Палаты прадстаўнікоў ЗША і падзякаваў прэзідэнту ЗША за новы пакет вайсковай дапамогі, а таксама правёў тэлефонную размову з кіраўніком Казахстану Касым-Жамартам Такаевым – яму ён падзякаваў за прынцыповую падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны і адмову прызнаваць «ДНР» і «ЛНР».

Аналітыка
Вайна ва Украіне: ці прывядзе яна да дэфіцыту харчоў і голаду
2022.07.11 08:00

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў