«Nikkei»: Японія забароніць Пуціну ўдзельнічаць у пахаванні Сіндзо Абэ


Пад забаронай будзе нават заезд у краіну для прэзідэнта Расейскай Федэрацыі, паведамляе «Nikkei».

Расейскаму прэзідэнту забаронена наведваць краіну праз санкцыі, уведзеныя ў адказ на вайну з Украінай. Дзяржаўнае пахаванне Сіндзо Абэ пройдзе 27 верасня.

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў 9 ліпеня паведамляў, што Пуцін не паедзе на пахаванне Сіндзо Абэ. Аднак тады вялося пра прыватную цырымонію, што прайшла 12 ліпеня і ў якой бралі ўдзел толькі блізкія экс-прэм’ера і ягоныя паплечнікі. Крэмль не каментаваў магчымага ўдзелу прэзідэнта РФ у дзяржаўным пахаванні, дата стала вядомая толькі напярэдадні, 22 ліпеня.

Замах на палітыка быў здзейснены ў горадзе Нара. Нейкі чалавек двойчы стрэліў у спіну Сіндзо Абэ, калі той выступаў з прамовай.

Сіндзо Абэ атрымаў сур’ёзныя раненні. Медыі паведамлялі, што экс-прэм’ера даставілі ў шпіталь з дыягназам «спыненне працы сардэчна-лёгачнай сістэмы» – такім тэрмінам японцы абазначаюць клінічную смерць.

Hавiны
Экс-прэмʼер Японіі Сіндзо Абэ памёр ад атрыманых ранаў
2022.07.08 13:06

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў