Літоўская чыгунка аднавіла транзіт санкцыйных тавараў у Калінінград

Транзіт дазволены толькі чыгункай, аўтамабільныя перавозкі з Літвы застаюцца пад забаронай, паведамляе DW.

Літоўская чыгунка. Фота: litrail.lt

Транзіт санкцыйных тавараў і тэхналогіі ваеннага і двайнога прызначэння поўнасцю забароненыя ў любым выпадку незалежна ад віду транспарту.

Літоўская чыгунка («LTG Cargo») аднавіла транзіт у Калінінградскую вобласць тавараў, што раней былі ўнесеныя ў санкцыйны спіс ЕЗ. Пра гэта паведаміў прадстаўнік «LTG Cargo» Мантас Дубаўскас.

У Міністэрстве замежных справаў Літвы падкрэслілі, што наземны транзіт паміж Калінінградскай вобласцю і іншымі часткамі РФ не спынены і не заблакаваны.

«Транзіт пасажыраў і грузаў, што не трапілі пад санкцыі ЕЗ, працягваецца. Літва не ўводзіла ніякіх аднабаковых, індывідуальных або дадатковых абмежаванняў на гэты транзіт», – адзначылі ў МЗС.

Еўрапейская камісія 13 ліпеня апублікавала дадатковыя ўказанні для дзяржаваў ЕЗ наконт транзіту тавараў з Расеі, дзе дазволіла рух некаторых падсанкцыйных тавараў у Калінінградскую вобласць чыгуначным транспартам.

Дзяржавы-ўдзельніцы могуць кантраляваць аб’ём транзіту з арыентацыі на сярэдні паказнік за апошнія тры гады, а таксама абмяжоўваць незвычайныя плыні тавараў або схемы гандлю.

Еўразвяз дазволіў транзіт грузаў у Калінінград, але толькі чыгункаю

Марыя Мурашка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны