Калі ў Беларусі падвысяць пенсіі? Могуць «да канца года», і тое не факт


Чытачка выдання «Зеркало» патэлефанавала на «прамую лінію» да намесніцы міністра працы і сацыяльнай абароны – спытала, калі падвысяць пенсіі. Адказ не аптымістычны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчыны сталага веку адпачываюць на лаўцы. Менск, Беларусь. 19 ліпеня 2022 года.
Фота: Белсат

Мінулы раз у Беларусі пералічвалі пенсіі 1 сакавіка. У траўні сярэдняя пенсія складала 583,1 рубля, што на 7,1 % больш за пенсію ў пачатку года. Але пры тым інфляцыя за студзень–травень склала 11,9 % – рост цэнаў «з’еў» рост пенсіяў.

Далейшае падвышэнне пенсіяў «будзе разглядацца з улікам фінансавых магчымасцяў дзяржавы», сказала намесніца міністра працы Марына Арцёменка, бо «сітуацыя няпростая»: санкцыі, абвал экспарту… Калі сродкі знойдуцца, «чарговы перагляд можа быць зроблены да канца года», мяркуе яна.

Планы, каб сярэдняя пенсія была не меншай за 40 % сярэдняга заробку (у чэрвені – 1626,5 рубля да вынятку падаткаў, паводле Белстату), захоўваюцца, дадала намесніца міністра, і ейнае ведамства «робіць усё», каб такое суадношанне было дасягнутае і захаванае. Але перагляд пенсіяў, паўтарыла Арцёменка, будзе «ў межах магчымасцяў».

Аналітыка
«Задача з трыма невядомымі». Дзе браць грошы для пенсій і як не павышаць пенсійны ўзрост
2022.06.23 20:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў