Байдэн: абмежаванне цэнаў на нафту з РФ знізіць кошт паліва ў ЗША і даходы Пуціна


Байдэн правёў у Белым доме нараду з памочнікамі ў пытанні кошту паліва. Ён адзначыў, што кошт бензіну зніжаецца ўжо 38 дзён запар, але, на ягоную думку, тэмпы зніжэння недастаткова высокія.

«Мы абмяркуем глабальную мяжу цэнаў на расейскую нафту, на якую я ўгаварыў мінулым месяцам нашых партнёраў на сустрэчы G7. Гэта дазволіць падтрымаць пастаўкі і знізіць даходы Пуціна», – цытуе словы Байдэна сайт Белага дому.

У якасці іншых захадаў дзеля зніжэння кошту паліва спадар Байдэн назваў павелічэнне здабычы нафты ў ЗША. Ён заклікаў нафтавы сектар выкарыстоўваць рэкордны прыбытак, абумоўлены высокай цаною на нафту, для нарошчвання здабыўной і перапрацоўчай магутнасцяў.

Hавiны
Нафта Саудаўскай Аравіі зойме месца расейскай на рынку ЕЗ? Украінскі эксперт – пра сітуацыю ў энергетыцы
2022.07.17 15:47

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў