За паўдня Мінюст ліквідаваў больш за 40 грамадскіх арганізацыяў. Сярод іх – «Бізнес школа ІПМ», Press Club Belarus, «Мова Нанова»


У пятніцу 23 ліпеня шмат якія грамадскія арганізацыі Беларусі даведаліся, што яшчэ напярэдадні, 22 ліпеня быў распачаты працэс іх ліквідацыі. На 13.10 апошняга працоўнага дня гэтага тыдня праваабаронцы «Вясны» налічылі 45 зачыненых НДА.

Спіс арганізацыяў, якія трапілі пад ліквідацыю, цяпер выглядае так. Імаверна, ён будзе дапаўняцца.

  1. «Цэнтр прававой трансфармацыі»
  2. «Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыяў»
  3. «Human Constanta»
  4. Цэнтр экалагічных рашэнняў
  5. Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка»
  6. Медыяплатформа «Имена»
  7. Youth Labor Rights
  8. European Youth Parliament
  9. Press Club Belarus
  10. Інфармацыйна-культурніцкі цэнтр ІніцыАрт (Наваполацк)
  11. Сацыяльна-інфармацыйная ўстанова «ТаймАкт»
  12. Нацыянальны моладзевы савет «РАДА»
  13. Офіс па правах людзей з інваліднасцю
  14. Цэнтр даследаванняў і прагнозаў развіцця «Еўрапейскі дыялог» (дырэктар – Анатоль Лябедзька)
  15. Офіс прасоўвання ініцыятыў
  16. Арт Сядзіба
  17. Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ
  18. Цэнтр урбаністычных праектаў і ініцыятыў «Прастора»
  19. Майстэрня сацыяльнага кіно
  20. «Мова Нанова»
  21. «Бізнес школа ІПМ»
  22. Установа «Гарадское развіццё», займалася тэмай здароўя мужчын у Беларусі
  23. «Тэрыторыя правоў»
  24. Кансультатыўна-асветніцкая ўстанова па ахове прыроды «Экаасяроддзе»
  25. Асветніцкая ўстанова «Сацыяльныя інтэрвэнцыі»
  26. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Амарока»
  27. Рэгіянальны цэнтр экспэртызы «Экадэмія»
  28. Культурна-асветніцкая ўстанова «Садзейнічанне культурнаму развіццю гарадоў»
  29. Культурна-асветніцкая ўстанова «Крэсы»
  30. Культурна-асветніцкая ўстанова па працы з насельніцтвам і самаразвіцці «Агульная Будучыня»
  31. Інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Пенсійны выпадак»
  32. Цэнтр сацыяльнай дапамогі і падтрымкі груп рызыкі «Стымул да поспеху»
  33. Прыватная інфармацыйна-асветніцкая ўстанова «Ноктуам»
  34. Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Веданта вада»
  35. «Магілёўскі моладзевы цэнтр»
  36. Сацыяльна-асветніцкая ўстанова ў галіне гісторыка-культурнай спадчыны «Уновіс-ФОРУМ»
  37. Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Гендэрны адказ»
  38. Праваабаронча-асветніцкая ўстанова ў галіне экалагічных і маёмасных правоў «Ваколіца»
  39. Прыватная культурна-асветніцкая ўстанова «Лідар новай эпохі»
  40. Рух «За свабоду»
  41. Цэнтр аматараў жывёлаў «ЛАВБРЫЛ»
  42. Культурна-асветнiцкая ўстанова «АСЕТ»
  43. Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў
  44. Беларуская асацыяцыя журналістаў
  45. ПЭН-цэнтр

Глеб Лабадзенка, стваральнік і кіраўнік установы развіцця беларускай мовы і культуры «Мова нанова» так пракаментаваў тое, што адбылося, на сваёй старонцы ў Фэйсбуку:

«Менскі райвыканкам па ініцыятыве Менскай раённай пракуратуры ліквідаваў сацыяльна-культурную ўстанову развіцця беларускай мовы і культуры «Мова Нанова». Фармальна – бо пракуратура на сайце курсаў знайшла «нестатутную дзейнасць у выглядзе відэа з незарэгістраванай сімволікай і лагатыпам канала Белсат».

Нам пра гэта паведамілі постфактум, не даўшы «выправіць парушэнні» і выказаць свае аргументы.

Але ж Мова Нанова – гэта не толькі і не столькі курсы. Найперш гэта – тысячы людзей, якія за 7 гадоў прайшлі праз курсы. І атрыманыя веды ды любоў да Беларушчыны немагчыма ліквідаваць.

Аспрэчваць ліквідацыю і ўвогуле каментаваць сітуацыю ў цяперашніх умовах лічу непатрэбным – і так усё зразумела.

Што рабіць далей? Размаўляць па-беларуску, любіць Беларусь, вывучаць нашую вялікую мову, гісторыю і культуру. Пасля кожнай ночы наступае дзень, і пасля гэтай цёмнай ночы дзень наступіць абавязкова таксама».

Аналітыка
Па каго прыйшлі. Кароткі гід па арганізацыях, у якіх былі ператрусы
2021.07.16 08:05

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў