Выйшлі на волю журналісты Ганна Галёта і Алесь Дашчынскі


Ганна Галёта.
Фота: prisoners.spring96.org

23 ліпеня выйшлі на волю двое журналістаў, затрыманых тыдзень таму. Гэта журналістка «Белсату» Ганна Галёта і карэспандэнт радыё «Свабода» Алесь Дашчынскі.

Нашая каляжанка Ганна Галёта, якая вядзе на «Белсаце» праграму-антыфэйк «Лукавыя навіны», ужо знаходзіцца ўдома. Яе затрымалі паводле 293 артыкулу КК.

Таксама ўдома пад падпіскай аб нявыездзе і яўцы журналіст радыё «Свабода» Алесь Дашчынскі, паведамляе выданне.

Пры гэтым за кратамі застаюцца таксама затрыманыя 16 ліпеня журналіст «Белсату» Ігар Ільяш, карэспандэнт радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч і Інэса Студзінская.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў