Улады масава ліквідуюць грамадскія арганізацыі: Цэнтр прававой трансфармацыі, «Імёны» і шмат іншых


Дырэктарка цэнтру, праваабаронца Вольга Смалянка паведаміла на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку», што інфармацыя пра ліквідацыю з’явілася ў Адзіным рэгістры юрыдычных асобаў.

На сайце Адзінага дзяржаўнага рэгістру пазначана, што пастанову аб ліквідацыі 22 ліпеня прыняў Менскі гарвыканкам.

Цэнтр прававой трансфармацыі ў працэсе ліквідацыі. Скрыншот з сайту egr.gov.by

Цэнтр прававой трансфармацыі – асветніцкая некамерцыйная ўстанова, мэта якой – павысіць прававую культуру, арганізацыя асветніцкай, аналітычнай і даследчыцкай дзейнасці ў галіне правоў.

14 ліпеня сілавікі прыходзілі з ператрусам у офіс цэнтру і дамоў да Вольгі Смалянкі.

Таксама Міністэрства юстыцыі сёння ліквідуе:

  • Офіс еўрапейскай экспертызы і камунікацыі – арганізацыю, што падтрымлівала грамадзянскую супольнасць у Беларусі і развівала рэгіёны;
  • «Youth Labor Rights» – арганізацыю, што юрыдычна дапамагала маладым спецыялістам;
  • «European Youth Parliament» – мадэляванне дзейнасці Еўрапарламенту ў Беларусі;
  • Праваабарончы цэнтр «Human Constanta»;
  • Цэнтр экалагічных рашэнняў;
  • Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі «Жывая бібліятэка»;
  • медыяплатформу «Імёны»;
  • «Press Club Belarus»;
  • Цэнтр «Еўрапейскі дыялог»;
  • Офіс правоў людзей з інваліднасцю;
  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «Рада»;
  • Цэнтр еўрапейскіх даследаванняў;
  • Сацыяльна-інфармацыйную ўстанову «ТаймАкт».

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў