Патруль з Frontexem, ці як ахоўваюцца межы Еўропы над Нёманам

Журналісты «Белсату» суправаджалі еўрапейскіх афіцэраў з «Frontex» у патрулях на літоўска-беларускай мяжы 18 і 19 ліпеня. Супольная аперацыя спецслужбаў Літвы і «Frontex» накіраваная на тое, каб спыніць трафік мігрантаў з тэрыторыі Беларусі.

Ад аўтамабільнага памежнага пераходу Друскінінкай-Прывалкі цягнуцца нядаўна пабудаваныя літоўцамі загароды з калючага дроту. Яны павінны прадухіліць спробы незаконнага перасячэння мяжы праз забалочаныя лугі. Гэта часовае рашэнне для забеспячэння крытычна важных участкаў мяжы. На здымку – літоўска-беларуская мяжа ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Крызіс нелегальнай міграцыі з Беларусі мае рэгіянальнае вымярэнне, ён больш за ўсё закранае Літву, але ўяўляе пагрозу для Польшчы і Латвіі. Пра гэта заявіў Фабрыс Лежэры, дырэктар «Frontex» – Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Афіцэры «Frontexu» толькі прыбываюць і «вывучаюць» мяжу супольна з літоўскімі памежнікамі. Пасля гэтага яны будуць патруляваць яе самастойна. У асноўным гэта вельмі вопытныя ахоўнікі і паліцыянты, у якіх ёсць місіі ў Міжземнаморскім рэгіёне або міжнародныя місіі ў Афрыцы і Азіі. На здымку — тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Патруль зацікавіўся знойдзенай у лесе бутэлькай з-пад беларускага ёгурту. Па словах афіцэраў, гэта знак таго, што туды праходзілі візіцёры з іншага боку мяжы. На здымку – тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Патрулі рухаюцца ўздоўж гладка выраўнаванай паласы, пакрытай свежым пяском. Сляды на пяску азначаюць, што хтосьці спрабаваў перасекчы мяжу. На некаторых, пераважна лясных участках мяжы, можна сустрэць плот. Літоўцы хочуць, каб такога кшталту канструкцыя, абсталяваная вежамі з камерамі, стваралася па ўсёй даўжыні мяжы з Беларуссю. На здымку – тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Афіцэры «Frontexu» прыбываюць і «вывучаюць» мяжу ў разам з літоўскімі калегамі. Толькі пасля гэтага яны пачнуць патруляваць яе самастойна. У асноўным гэта вельмі вопытныя ахоўнікі і паліцыянты, якія ўдзельнічалі ў місіях у Міжземнаморскім рэгіёне або ў міжнародных місіях у Афрыцы і Азіі. На здымку – тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Месца, дзе злучаецца мяжа Беларусі, Літвы і Польшчы. Выкліканая Беларуссю пагроза нелегальнай міграцыі закранае Літву, але можа стаць рэальнай і для Польшчы. На здымку – тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
У Літву агулам павінны прыбыць 60 афіцэраў «Frontexu». На сённяшні дзень прыбыло 26 афіцэраў і супрацоўнікаў службы падтрымкі. Таксама дастаўлена 14 новых патрульных аўтамабіляў Volvo і Land Rover. На здымку – тэрыторыя ля пункту пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
На тэрыторыі літоўскай памежнай варты над Нёмнам у раёне Друскінінкай, як і пры іншых пунктах, вырас намётавы гарадок – часовы лагер для затрыманых мігрантаў. Былі і спробы перасекчы мяжу, якая пралягае ўздоўж часткі мяжы Нёмна, уплаў. Капчаміесціс, Літва.. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Затрыманых мігрантаў размяшчаюць у вялікіх вайсковых намётах, якія прадаставіла літоўскае войска. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Саджэт кажа, што прыехаў з Іраку і пяць дзён таму быў у Беларусі. Мужчына паказвае татуіроўку (сумны смайл), зробленую ў памяць пра загінулага сябра. Грамадзянін Іраку з’ехаў, бо яму надакучыла жыць у атмасферы тэрору і небяспекі. Лагер для мігрантаў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Літоўцы таксама атрымаюць падтрымку ў справе ўсталяванні асобы і паходжання мігрантаў. На здымку – лагер для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Сярод мігрантаў пераважаюць жыхары Іраку. У асноўным мужчыны, хоць шмат сем’яў з маленькімі дзецьмі. Некаторыя вельмі добра гавораць па-нямецку і не хаваюць, што мэтай іх падарожжа зʼяўляецца Германія. Іншыя запэўніваюць, што хочуць застацца ў Літве. На здымку – жыхары лагеру для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Літоўцы, зрэшты, ведаюць, што іх краіна не з’яўляецца мішэнню для мігрантаў. Большасць з іх хочуць прабрацца праз польскую краіну ў Заходнюю Еўропу. Можна сказаць, што літоўска-беларуская мяжа зараз зʼяўляецца першай ахоўнай мяжой Еўропы. На здымку – лагер для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Саджэт, які зараз знаходзіцца ў лагеры для ўцекачоў, сцвярджае, што прыехаў з Іраку, але да гэтага жыў і вучыўся ў расейскай Пермі. Таму ён размаўляе па-руску. З Багдаду ён прыляцеў самалётам у Менск. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Сэджэт кажа, што на паперы ён піша літоўскія словы, запісваючы іх па фанетычнаму прыкладу на арабскай мове. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Мігранты скардзяцца на ўмовы ў літоўскіх часовых лагерах, але больш за ўсё асцерагаюцца працэдуры дэпартацыі. Таму пераважная большасць з іх пазбавіліся ад дакументаў у Беларусі. У Літву яны прыехалі толькі з наяўнымі, гадзіннікамі і тэлефонамі. На здымку – жыхары лагеру для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Не ўсе мігранты хацелі, каб журналісты фатаграфаваць іх твары. Літоўскія памежнікі падазраюць, што некаторыя з іх маюць на сваёй радзіме праблемы з уладамі і асцерагаюцца апазнання. На здымку – жыхары лагеру для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Нягледзячы на сітуацыю, у Друскінінкаю і іншых населеных пунктах бліз мяжы панікі не назіраецца. Літоўцы вітаюць часам аўтамабілі «Frontex». Супрацоўнікі агенцтва кажуць, што падобнае было і ў Грэцыі. Друскінінкай, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
У аперацыі ў Літве возьмуць удзел афіцэры практычна з усёй Еўропы. «Frontex» ужо мае вопыт працы падчас буйных міграцыйных крызісаў на поўдні Еўропы і дзейнічае як буйная шматнацыянальная карпарацыя. На здымку – афіцэры «Frontex» на памежным пункце Райгардас, Літва. 20 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Часовыя намётавыя мястэчкі добрыя для гарачага лета. У восень літоўцы і супрацоўнікі «Frontex» павінны даць мігрантам іншае месца для часовага пражывання, а таксама пачаць працэдуру экстрадыцыі або прадстаўлення прытулку ў выпадках, прадугледжаных заканадаўствам. На здымку – жыхары лагеру для ўцекачоў. Капчаміесціс, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат
Афіцэры «Frontex» таксама ахоўваюць дарожныя памежныя пераходы, на якіх у цяперашні час з-за пандэміі назіраецца меншы рух. Але гаворка ідзе аб поўнай ахове мяжы з Беларуссю, таму што, як кажуць памежнікі – ад людзей Лукашэнкі ніколі не ведаеш, чаго чакаць.На здымку — пункт пропуска Райгардас, Літва. 19 ліпеня 2021 года. Фота: ІА / Белсат

Сёлета не менш за 2 338 чалавек (паводле афіцыйных літоўскіх звестак ад 22 ліпеня) спрабавалі незаконна пераправіцца з Беларусі ў Літву. Гэта ў 20 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Летась быў затрыманы толькі 81 мігрант. У сярэднім апошнім часам штодня затрымліваюць каля сотні чалавек, а часам і больш.

У пачатку ліпеня Літва звярнулася па дапамогу да «Frontex». Еўрапейскае агенцтва пачало аперацыю RABIT, г. зн. хуткае ўмяшанне на мяжы. Афіцыйна аперацыя пачынаецца 29 ліпеня і, як чакаецца, працягнецца да пачатку кастрычніка – калі толькі Вільня не папросіць працягу. У Літву ўжо прыбылі 26 афіцэраў і супрацоўнікаў «Frontex», а ўсяго іх павінна прыехаць 60. Гэта і ахоўнікі, якія працуюць з «Frontex» паводле кантрактаў (яны ў характэрнай сіняй форме агенцтва), і дэлегаваныя ахоўнікі з розных краінаў, якія служаць у форме айчынных фармаванняў.

«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы

Як працуе беларускі калідор нерэгулярнай міграцыі

ІА, Міхал Кацэвіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны