На ўжо асуджаную за карагод пенсіянерку з Берасця завялі справу за «абразу» Лукашэнкі


Алена Гнаўк рэгулярна атрымлівае “падарункі ад улады”, лісты з судоў і міліцыі ідуць канвеерам.
Фота: belsat.eu

На вядомую пенсіянерку з Берасцейшчыны Алену Гнаўк завялі яшчэ адну крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 КК («Абраза прэзідэнта»).

Як распавяла 64-гадовая актывістка ў Instagram, у пастанове аб пачацці крымінальнай справы адзначаецца, што яна «знаходзячыся ў зале 201 «Дому правасуддзя», выказалася фразай, якая змяшчае негатыўную ацэнку і з’яўляецца абразлівай у дачыненні да дзейнага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, чым публічна абразіла яго».

Аб’ектыў
Алена Гнаўк: «Судзяць нас за песню і танцы, што, вядома, дзіка»
2021.02.15 22:23

Паводле самой пенсіянеркі, на разглядзе «справы карагодаў», дзе яна была абвінавачванай, яна сказала: «9 жніўня мінулага года ўладу захапіў не зусім здаровы псіхічна чалавек..».

Падставай для крымінальнай справы стала заява аднаго з ахоўнікаў Ленінскага РАУС Берасця, які быў у судзе. Паводле ч. 1 арт. 368 КК пенсіянерцы можа пагражаць да чатырох гадоў зняволення.

На 26 ліпеня Алену Гнаўк выклікалі ў Следчы камітэт Берасця. Актывістка мяркуе, што там ёй могуць выставіць абвінавачванні. Справу Гнаўк вядзе следчы А. А. Мілеўскі.

Мaю прaвa
Дзевяць сілавікоў напалі на адну пенсіянерку
2021.02.19 19:05

Алену Гнаўк 7 траўня асудзілі ў «справе карагодаў» паводле ч. 1 арт. 342 КК да двух гадоў «хатняй хіміі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў