Літва занепакоеная павелічэннем авіярэйсаў «Iraqi Airways» з Багдаду ў Менск


Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс увечары 22 ліпеня ў тэлефоннай размове з міністрам замежных справаў Іраку Фуадам Хусэйнам выказаў глыбокую занепакоенасць у сувязі з навінамі пра дадатковыя рэйсы з Багдаду ў Менск.

Ландсбергіс таксама заклікаў развязаць праблему нелегальнай міграцыі паветранымі каналамі паміж Багдадам і Менскам. Паводле міністра, Фуад Хусэйн паабяцаў бліжэйшым часам высветліць прычыны павелічэння рэйсаў і запэўніў, што будзе дадзены адказ на просьбу Літвы накіраваць дэлегацыю экспертаў.

«Я паўтарыў міністру замежных справаў Іраку, што ўдзел у любой магчымай злачыннай схеме беларускага рэжыму сур’ёзна падрывае рэпутацыю Іраку, які заяўляе пра сваю прыхільнасць да дэмакратыі і міру, – адзначыў Ландсбергіс. – Рашучых дзеянняў Багдаду ў барацьбе з арганізатарамі злачыннай сеткі гандлю людзьмі чакае не толькі Літва, але і ўвесь Еўразвяз».

Рэпартаж
«Мы бачылі тое ж самае падчас вялікага міграцыйнага крызісу». Рэпартаж з літоўска-беларускай мяжы
2021.07.22 19:59

Габрыэлюс Ландсбергіс і Фуад Хусэйн сустракаліся ў Іраку 15 ліпеня. Праз тры дні пасля сустрэчы авіякампанія «Iraqi Airways» павялічыла колькасць авіярэйсаў у Менск з двух да чатырох на тыдзень. Такое рашэнне прынялі на падставе даручэння міністра транспарту Іраку Насэра аль-Шыблі ў сувязі з ростам попыту на такія палёты.

Квіток з Багдаду ў Менск самалётамі кампаніі «Iraqi Airways» у сярэднім каштуе $ 420 у адзін бок.

Hавiны
Літва: Дзецям мігрантаў у Беларусі давалі невядомыя таблеткі. Два трапілі ў рэанімацыю
2021.07.22 19:46

За апошнія содні літоўскія памежнікі затрымалі 92 мігрантаў з Беларусі. 73 з іх назваліся грамадзянамі Іраку ці мелі адпаведныя дакументы.

З пачатку 2021 года літоўскія памежнікі затрымалі 2340 такіх мігрантаў з беларускага боку.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў