Беларусы Японіі на Алімпіядзе падтрымалі беларускіх спартоўцаў – праціўнікаў гвалту. Колькі іх?

Акцыя беларусаў Японіі. 23 ліпеня 2021 года. Фота: vybory_smotri / Telegram

23 ліпеня афіцыйна адкрыліся перанесеныя з 2020 года Алімпійскія гульні. З гэтай нагоды беларусы Японіі правялі акцыю ў падтрымку спартсменаў, якія падпісалі ліст супраць гвалту і прымаюць удзел у Алімпіядзе.

Прадстаўнікі беларускай дыяспары трымалі ў руках плакаты з партрэтамі спартоўцаў, якія выступілі супраць гвалту, а таксама затрыманых спартоўцаў Аляксандра Івуліна і Аляксея Кудзіна, паведамляе TUT.by.

Акцыя беларусаў Японіі. 23 ліпеня 2021 года. Фота: vybory_smotri / Telegram

Хто падпісаў ліст

Агулам Беларусь на АГ у Токіа прадстаўляюць 108 спартоўцаў. Гэта антырэкорд за ўвесь час выступаў краіны на Алімпіядзе. З іх ліст супраць гвалту падпісалі толькі сем чалавек: Дзмітрый Асанаў (бокс), Вольга Мазуронак, Дар’я Барысевіч, Эльвіра Герман, Марыя Жодзік (усе – лёгкая атлетыка), Яўген Цуркін (плаванне), Карына Казлоўская (стральба з лука).

Акцыя беларусаў Японіі. 23 ліпеня 2021 года. Фота: vybory_smotri / Telegram

Праўладны ліст спартоўцаў, паводле «Tribuna», падпісалі 42 беларускія ўдзельнікі Гульняў:

Ганна Гайдукевіч, Настасся Рыбакова, Арына Цыцыліна, Аліна Гарноська, Настасся Салос (усе – мастацкая гімнастыка), Уладзіслаў Ганчароў, Іван Літвіновіч (скачкі на батуце), Марына Літвінчук (грэбля на байдарках), Дар’я Навумава (цяжкая атлетыка), Максім Недасекаў (скачкі ў вышыню), Настасся Пракапенка (сучаснае пяцібор’е), Арына Сабаленка (тэніс), Ірына Курачкіна, Магамедхабіб Кадымагамедаў, Васіліса Марзалюк, Кірыл Маскевіч, Алі Шабанаў (усе – барацьба), Яўген Каралёк, Таццяна Шаракова (абодва – веласпорт), Ганна Траўкова (спартыўная гімнастыка), Дарына Пікулева (веславанне), Ніна Савіна (марафон), Анастасія Мірончык-Іванова (скачкі ў даўжыню), Віталь Жук (дзесяціборʼе), Настасся Рароўская (спартыўная хадзьба), Ганна Міхайлава, Крысціна Мулярчык (абедзве – бег на 400 м), Аляксей Каткавец, Павел Мялешка, Таццяна Халадовіч (усе – кіданне дзіды), Юрый Васільчанка, Глеб Дудараў, Анастасія Маслава, Іван Ціхан (усе – кіданне молата), Таццяна Драздоўская, Мікіта Цыркун (абодва – парусны спорт), Вольга Сілкіна (пяціборʼе), Карына Дзямінская, Ганна Марусава (абедзве – стральба з лука), Марыя Мартынава, Вікторыя Чайка, Юрый Шчарбацэвіч (усе – кулявая стральба).

Рэшта з 59 спартоўцаў не падпісала ніводны з лістоў.

Акцыя беларусаў Японіі. 23 ліпеня 2021 года. Фота: vybory_smotri / Telegram

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны