Затрыманыя дацэнт кафедры крымінальнага права БДУ і выкладчык кафедры бізнэс-адміністравання БДУ


Днём 23 чэрвеня стала вядома пра затрыманні выкладчыкаў БДУ. Сілавікі затрымалі дацэнта кафедры крымінальнага права БДУ Дзмітрыя Мароза і выкладчыка кафедры бізнэс-адміністравання БДУ, паведамляюць праваабаронцы.

Дзмітрый Мароз.
Фота: spring96.org

На апублікаваным «пакаянным» відэа ў праўладным тэлеграм-канале Дзмітрый Мароз кажа, што «быў падпісаны на экстрэмісцкія каналы, за што і быў затрыманы». У паведамленні пад «пакаянным» відэа напісана: «Не самае лепшае заканчэнне кар’еры, Дзмітрый Георгіевіч…»

Паводле якога артыкулу затрымалі дацэнта, не ўдакладняецца.

Таксама ў праўладным тэлеграм-канале з’явілася інфармацыя пра затрыманне выкладчыка кафедры бізнес-адміністравання БДУ. У «пакаянным» відэа ён кажа, што ўдзельнічаў у мітынгу ў жніўні 2020 года і быў зарэгістраваны ў чат-боце «Голас». Меркавана, чалавек на відэа – кандыдат эканамічных навук, дацэнт Юрый Каралёў.

Тэлеграм-канал «[не]Мирный БГУИР» паведамляе пра затрыманне Аляксандра Гаргуна. Ён студэнт 2 курсу факультэту КСіС спецыяльнасці ВМСіС. Што стала прычынай затрымання, не ўдакладняецца.

Артыкулы
Муж Ірыны Слаўнікавай: Тое, што цяпер адбываецца, яе не зламае. Яна застанецца сабою, і стане яшчэ мацнейшая
2022.06.23 09:34

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў