Уладзіміру Мацкевічу далі 5 гадоў узмоцненага рэжыму


У Менскім абласным судзе абвесцілі прысуд філосафу і вядоўцу «Белсату» Уладзіміру Мацкевічу.

Працэс над ім праходзіў у закрытым рэжыме.

Філосаф, метадолаг і грамадскі дзеяч Уладзімір Мацкевіч.
Фота: Павел Хадзінскі

У сераду 22 чэрвеня Уладзімір Мацкевіч выступіў з апошнім словам.

Беларускі філосаф і метадолаг, вядоўца праграмы «Размова» на «Белсаце» Уладзімір Мацкевіч быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. Яго трымаюць за кратамі ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Менску. Філосафа абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: у «стварэнні і кіраванні экстрэмісцкім фармаваннем», «удзеле ў масавых беспарадках» і «абразе Лукашэнкі». Суд над ім пачаўся 9 чэрвеня.

Уладзімір Мацкевіч быў прызнаны палітвязнем 6 жніўня 2021 года. На знак пратэсту супраць хады следства 4 лютага 2022 года філосаф аб’явіў галадоўку, якая цягнулася 13 дзён і выклікала шырокую рэакцыю. Ён спыніў галадаванне пасля моцнага пагаршэння здароўя і наступнай сустрэчы са следчай.

14 красавіка стала вядома, што крымінальная справа Уладзіміра Мацкевіча накіраваная ў суд.

Артыкулы
«Падабалася клапаціцца пра яго». Святлана Мацкевіч – пра былога мужа, філосафа, журналіста і палітвязня
2022.06.09 08:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў