Суд над журналісткай Кацярынай Андрэевай пачнецца 4 ліпеня


Судовае паседжанне па справе палітзняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай, якой выставілі абвінавачванне ў «здрадзе дзяржаве» пачнецца 4 ліпеня, паведамляе муж журналісткі Ігар Ільяш.

Справу будзе разглядаць Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме.

Кацярына Андрэева.
Фота: Белсат

Кацярына Андрэева знаходзіцца за кратамі з 15 лістапада 2020 года, а ў лютым 2021 года была пакараная 2 гадамі пазбаўлення волі за стрым з жорсткага разгону акцыі памяці Рамана Бандарэнкі і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Свой тэрмін палітзняволеная адбывала ў папраўчай калоніі № 4 у Гомлі, і яна мусіла выйсці на волю 5 верасня 2022 года. Але сёлета 10 лютага Кацярыну раптам этапавалі ў гомельскі СІЗА. Цягам 55 дзён сваякі не ведалі, у якім статусе яна знаходзіцца і ў межах якой справы.

7 красавіка стала вядома, што Кацярыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»). Ёй пагражае ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі.

На аснове якіх падзеяў узнікла новае абвінавачанне – невядома.

Артыкулы
«Маё жыццялюбства не перабіць ніякімі турмамі». Год у лістах Кацярыны Андрэевай
2021.11.02 13:50

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў