Расейцы дэмантавалі і скралі найбуйнейшую ва Украіне сонечную электрастанцыю

Расейскія войскі дэмантавалі і скралі самую вялікую ва Украіне сонечную электрастанцыю, паведамляе выданне Vlasti.net са спасылкаю на мясцовых жыхароў.

Сонечная станцыя месціцца каля гораду Токмак Запарожскай вобласці. Паводле гараджанаў, сонечныя панэлі разбіралі, пакавалі і вывозілі на працягу доўгага часу.

Фота: Vlasti.net

Сонечная электрастанцыя «Тоkmak Solar Energy» каля Токмаку – самая вялікая сонечная электрастанцыя ва Украіне. Яе плошча – 96 гектараў, каля 100 футбольных палёў. Магутнасць станцыі складала 50 МВт.

Паводле кіраўніка Запарожскай АВА, расейскія войскі на пачатак чэрвеня занялі амаль 60 % тэрыторыі Запарожскай вобласці.

Каго насамрэч падтрымлівае Кітай у расейска-ўкраінскай вайне?

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны